Распаўсюджванне COVID-19 у Германіі

Храналогія распаўсюджвання COVID-19 у Германіі (па раёнах).

Па даных на 2023 год у Германіі пацверджана 38 435 774 заражаных COVID-19, з іх 174 807 памерлі[1]. Падчас пандэміі Інстытут Роберта Коха штодня публікаваў справаздачы па сітуацыі з распаўсюджваннем віруса COVID-19 на тэрыторыі Германіі[2].

Першыя пацверджаныя выпадкі

[правіць | правіць зыходнік]

Першы выпадак заражэння COVID-19 быў пацверджаны 27 студзеня 2020 года ў Баварыі ў супрацоўніка фірмы Webasto, які кантактаваў з калегамі, што нядаўна вярнуліся з Кітая. 1 лютага СМІ паведамілі, што ў 8 супрацоўнікаў гэтай фірмы гэтак жа пацверджана наяўнасць віруса. Паведамленне пра першы пацверджаны выпадак заражэння за межамі Баварыі з’явілася 25 лютага[3]. Захворванне было выяўлена ў жыхара Паўночнай Рэйн-Вестфаліі, а таксама Бадэн-Вюртэмберга. Большасць выпадкаў гэтага перыяду звязана з паездкамі мясцовых жыхароў у Італію, у прыватнасці на горналыжныя курорты.

Смяротныя выпадкі

[правіць | правіць зыходнік]

Паведамленне пра два першых смяротных выпадка ў ФРГ ў гарадах Эсэн (Essen) і Гейнсберг (Heinsberg) было апублікавана 9 сакавіка[4].

Меры каранціну

[правіць | правіць зыходнік]

Да 17 сакавіка рашэнне закрыць школы і дзіцячыя сады было прынята ва ўсіх федэральных землях Германіі[5]. Для сем’яў, у якіх бацькі занятыя ў сферах звязаных з забеспячэннем дзейнасці жыццёва важных інфраструктур (лекары, энергетыкі), прадугледжвалася магчымасць арганізацыі дзённага догляду за дзецьмі.

18 сакавіка ў Баварыі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча[6].

22 сакавіка забаранілі збірацца больш, чым па двое. Выключэнне зроблена для членаў сям’і, а таксама людзей, якія жывуць адзінай дамашняй гаспадаркай. Кантакты з іншымі людзьмі неабходна абмежаваць да мінімуму. Для гэтага, у прыватнасці, запатрабавалі захоўваць дыстанцыю не менш за 1,5 метра ад бліжэйшага чалавека ў грамадскіх месцах. Усе гастранамічныя прадпрыемствы павінны быць зачыненыя. Аналагічнае тычылася паслуг у вобласці асабістай гігіены, у тым ліку цырульняў і касметычных студый. Аднак па-ранейшаму дазваляліся паездкі на працу або для дапамогі іншым людзям. Індывідуальныя заняткі спортам і фізічныя практыкаванні на свежым паветры былі па-ранейшаму магчымыя[7].