Аб першым выпадку захворвання COVID-19 у Емене было паведамлена 10 красавіка 2020 года на фоне шматгадовага ўзброенага канфлікту, што згубна паўплываў на медыцыну краіны. Хвароба дыягнаставана ў Хадрамаутэ ў 60-гадовага мужчыны[1]. У гэтым рэгіёне быў уведзены 12-гадзінны каменданцкі час[1].
Ахова здароўя Емена цяжка пацярпела ў выніку грамадзянскай вайны[1][2]; акрамя таго, выказваліся апасенні пра складанасць забеспячэння сацыяльнага дыстанцыявання і нават мыцця рук[2]. Па паведамленні праекта ACAPSruen за сакавік 2020 года, з пачатку канфлікту вымушанымі перасяленцамі апынуліся больш за 3,6 млн чалавек. У бежанцаў было распаўсюджана пражыванне ў перапоўненых неафіцыйных паселішчах без належнага доступу да санітарыі[2]. Па стане на красавік 2020 года на тэрыторыі Емена распаўсюджаныя халера і ліхаманка дэнге[1]; рэсурсы для барацьбы з імі адымалі рызыкі, звязаныя з COVID-19[2][3].
З мэтай прадухілення патэнцыйнай ўспышкі каранавіруса ў краіне Саудаўская Аравія, якая ўзначальвае інтэрвенцыю ў краіну, абвясціла ў Емене двухтыднёвае перамір’е[4].
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 11 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 2 тыс. смерцяў[5].