Распаўсюджванне COVID-19 у Канадзе

Першы пацверджаны выпадак заражэння COVID-19 на тэрыторыі Канады быў выяўлены 25 студзеня 2020 года ў мужчыны, які вярнуўся ў Таронта пасля падарожжа па Кітаю, уключаючы горад Ухань, дзе пачалася пандэмія. Па стане на 2 красавіка ў краіне афіцыйна было выяўлена 11 228 пацверджаных выпадкаў, з іх 1 741 ачуняў, 132 памерлі; за ўвесь час было праведзена звыш 100 000 тэстаў[1].

16 сакавіка прэм’ер-міністр Джасцін Трудо анансаваў, што пасля паўночы на 18 сакавіка ў Канадзе пачнецца новае абмежаванне на ўезд, галоўным чынам абмяжоўваючы ўезд у краіну грамадзян Канады, іх бліжэйшых сваякоў і пастаянных жыхароў. Большасць міжнародных палётаў перанакіравалі ў буйнейшыя канадскія аэрапорты для павелічэння магчымасці абследавання пры ўездзе ў краіну. Міністр замежных спраў Шампань таксама паведаміў, што краіна выдзеліць да $ 5,000 кожнаму грамадзяніну Канады, які ўсё яшчэ знаходзіцца за мяжой, каб пакрыць выдаткі на праезд і рэчы першай неабходнасці, пакуль яны не змогуць вярнуцца назад.

Станам на снежань 2022 года захварэлі 742 531 грамадзян, з іх 18 974 памерлі[2].

  1. "Tracking every case of COVID-19 in Canada". CTV News. Праверана 2020-04-06.
  2. "Coronavirus disease : Outbreak update". Government of Canada. Архівавана з арыгінала 23 червня 2020. Праверана 12 грудня 2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= і |archive-date= (даведка)