На 2024 год у Латвіі пацверджана 977 765 дыягназаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19, з іх 7475 скончыліся смерцю[1].
Першы пацыент з COVID-19 быў дыягнаставаны 2 сакавіка 2020 года, выпадкі захворвання выяўлены ў 24 самакіраваннях. 21 сакавіка заразіўся дэпутат Сейма краіны Артус Кайміньш, у сувязі чым Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў Латвіі прызначыў самаізаляцыю на 14 дзён усім дэпутатам і членам урада[2][3].
12 сакавіка абвешчана надзвычайнае становішча[4], закрыты школы і ВНУ. З 14 сакавіка забаронены ўсе публічныя мерапрыемствы, а неарганізаваныя мерапрыемствы абмежаваныя па колькасці 50 людзьмі, а па працягласці — часам 23:00. З 17 сакавіка спыненыя міжнародныя пасажырскія перавозкі[5].
31 студзеня 2020 года Міністэрства замежных спраў Латвіі рэкамендавала не ездзіць у Хубэй і ў цэлым ацаніць неабходнасць паездкі ў Кітай. Яно таксама рэкамендавала ўсім, хто вяртаўся з КНР і адчуваў сімптомы каранавіруснай інфекцыі, звярнуцца па медыцынскую дапамогу і інфармаваць пра свае паездкі і кантакты[6]. 27 лютага 2020 года для тых, хто прыляцеў з Турцыі, быў уведзены 14-дзённы дамашні каранцін[7]. Па дадзеных Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў Латвіі на 16 сакавіка на самаізаляцыі знаходзілася 250 чалавек.
20 сакавіка Сейм Латвіі падтрымаў закрыццё гульнявых залаў, і прыпыненне азартных гульняў у інтэрактыўным асяроддзі[8]. З 20 сакавіка ва ўсіх месцах гандлю людзі павінны абавязкова выконваць дыстанцыю 2 метры.