У Папуа — Новай Гвінеі першы выпадак заражэння COVID-19 быў зафіксаваны 20 сакавіка 2020 года[1] ў 45-гадовага мужчыны. Па стане на 16 красавіка гэты дыягназ быў пацверджаны у сямі чалавек у краіне[2].
20 сакавіка 2020 года быў пацверджаны першы выпадак захворвання. Станоўчым апынуўся тэст 45-гадовага мужчыны італьянскага паходжання, што раней прыбыў з Іспаніі[3].
6 красавіка зафіксаваны другі выпадак заражэння COVID-19 у краіне. Захварэла 40-гадовая жанчына з раёна Какапо, якая жыла ў сваёй вёсцы[1]. У выніку ў правінцыі Усходняя Новая Брытанія быў уведзены 21-дзённы перыяд ізаляцыі[1]. Прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі Джэймс Марапэ заявіў, што ў правінцыю не будзе ўезду «па сушы, мора або паветры»[1].
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 45 917 выпадкаў заражэння, у тым ліку 668 смерцяў[4].