Па стане на 9 сакавіка 2023 года ў часткова прызнанай Рэспубліцы Косава зафіксавана 273 312 выпадкаў заражэння COVID-19, з іх 3211 загінулі[1].
16 сакавіка 2020 года дзяржава была пераведзена ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2]. Быў створаны афіцыйны сайт распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы на албанскай, сербскай i англійскай мовах, які атрымаў назву COVID-19 Kosova Архівавана 8 красавіка 2020.[3].
13 сакавіка 2020 году былі пацверджаны першыя два выпадкі: у 77-гадовага мужчыны з Віціны і італьянскай дзяўчыны ва ўзросце 20 гадоў, якая працавала ў Кліне[4][5].
14 сакавіка пацвердзіўся трэці выпадак, член сям’і 77-гадовага з Віціны даў станоўчы вынік[6]. У той жа дзень былі пацверджаны два новыя выпадкі: заражанымі апынуліся 42-гадовы мужчына з Віціны і 37-гадовая жанчына з Малішава[7].
15 сакавіка было пацверджана 4 новыя выпадкі захворвання COVID-19, тры з Малішава і адзін з Падуева[8]. Пасля новых выпадкаў Міністэрства аховы здароўя выдала пастанову ўрада Косава аб пераводзе дзяржавы ў надзвычайнае становішча ў галіне грамадскай аховы здароўя[2].
16 сакавіка чацвёра блізкіх членаў сям’і 77-гадовага пацыента з Віціны атрымалі станоўчы вынік, прайшоўшы COVID-19 тэставанне[9]. У гэты ж дзень пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння COVID-19: SARS-CoV-2 быў выяўлены ў пары, якая прыляцела з Лондана ў Прышціну, мужчыны і жанчыны 26 гадоў, адпаведна, з Прызрэна і Абіліча[10].
17 сакавіка быў пацверджаны новы выпадак. 39-гадовая жанчына са сталіцы Рэспублікі Косава Прышціны, якая прыехала туды напярэдадні з Лондана, атрымала станоўчы вынік, прайшоўшы тэст на COVID-19[11][12]. Яшчэ тры новыя выпадкі захворвання былі пацверджаны ў той жа дзень, калі член сям’і інфікаванага чалавека з вёскі Думніца каля Падуева[13] і 54-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына, якія прыляцелі з Дзюсельдорфа ў Джаковіцу, атрымалі станоўчы вынік пасля праходжання тэставання[14].
18 сакавіка было паведамлена пра дваццаты выпадак захворвання COVID-19 у Рэспубліцы Косава. 55-гадовая жанчына з Падуева атрымала станоўчы вынік пасля праходжання COVID-19 тэставання[15].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 22 сакавіка 2020.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)