Распаўсюджванне COVID-19 у Харватыі

Першы выпадак каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Харватыі быў зарэгістраваны 25 лютага 2020 года ў Заграбе. Захварэлым апынуўся пацыент, які напярэдадні прыехаў з Італіі. У той жа дзень быў зарэгістраваны другі выпадак, звязаны з першым. Станам на 29 лютага, былі пацверджаны сем выпадкаў. У сакавіку 2020 года выпадкі заражэння каранавірусам былі зафіксаваныя ў шэрагу харвацкіх гарадоў. 12 сакавіка адзін чалавек акрыяў ад каранавіруса.

Да пачатку пандэміі Харватыя з’яўлялася дзяржавай — старшынёй Савета Еўропы.

19 сакавіка колькасць зарэгістраваных выпадкаў перасягнула 100, ужо праз два дні — 200, яшчэ праз чатыры дні — 300.

22 сакавіка моцнае землетрасенне (5,4 бала па шкале Рыхтэра) адбылося ў сталіцы Харватыі Заграбе, што выклікала праблемы з прымяненнем мер па сацыяльным дыстанцыяванні, усталяванымі ўрадам. Гэта быў наймацнейшы землятрус у Заграбе пасля землетрасення 1880 года.

Для грамадзян урад стварыў вэб-сайт koronavirus.hr, дзе выкладвалася ўся неабходная інфармацыя аб пандэміі COVID-19, а таксама новую тэлефонную лінію 113, на якой спецыялісты адказвалі на іх пытанні[1].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 1,2 млн выпадкаў заражэння, у тым ліку 18 тысяч смерцяў[2].

  1. N. C.. Koronavirusom zaražena 81 osoba! Za građane otvorena linija 113, u kršenju izolacije uhvaćene 132 osobe (харв.)(недаступная спасылка). rtl.hr (18 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  2. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".