Расіца англійская

Расіца англійская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosera anglica Huds.

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22018
NCBI  173389
EOL  584588
GRIN  t:404351
IPNI  321780-1
TPL  kew-64244

Расіца англійская[3], Расіца даўгалістая (Drosera anglica) — насякомаедная расліна, расце на тарфяных балотах, від роду расіца (Drosera) сямейства расіцавыя (Droseraceae). Расце ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША), Манголіі.

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-25 см. Каранёвая сістэма слабая і служыць у асноўным для ўтрымання расліны на месцы і забору вады з глебы.

Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, коса накіраваную ўверх. Ліставая пласцінка простая, лінейна-даўгаватай формы, даўжынёй 1,5-3 см, шырынёй да 5 мм. Вярхушка ліста закругленая, аснова клінаватая, паступова пераходзіць у хвасток. Хвасток доўгі, агульная даўжыня ліста разам з хвастко складае 5-10 см. Паверхня лісцінкі пакрыта буйнымі чырвонымі залозістымі валасінкамі, на канцах якіх выступаюць кропелькі бліскучай вязкай вадкасці, якая служыць для лоўлі насякомых.

Квітнее ў ліпені — жніўні. Суквецці — завіткі, якія складаюцца з дробных белых кветак, размешчаны на тонкіх чырванаватых кветканосах даўжынёй да 25 см.

Плод — аднагнездавая падоўжана-авальная гладкая пяцістворкавая каробачка даўжынёй да 7 мм. Насенне дробнае, чорнае ці чорна-бурае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.