Расіца круглалістая

Расіца круглалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosera rotundifolia L., Sp. Pl. 1: 282 (1753)

Арэал Расіцы круглалістай
чырвоны = звычайна
ружовы = радзей

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22017
NCBI  173423
EOL  593301
GRIN  t:400172
IPNI  321960-1
TPL  kew-64562

Расіца круглалістая[3][4]насякомаедная травяністая расліна; від роду Расіца (Drosera) сямейства Расіцавыя (Droseraceae). Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.

Расіца круглалістая, загардушка, расіца, расічка[5], загардушка[6][7][8], божая раса[9].

Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедныя расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Ліставыя пласцінкі круглявыя, у дыяметры да 2 см, шырыня крыху перавышае даўжыню. Лісце зверху і па баках асаджаны чырванаватымі залозістымі валасінкамі ў выглядзе галовак на доўгіх сцяблінках, якія дасягаюць у даўжыню 4—5 мм. Валасінкі выдзяляюць клейкую вадкасць у выглядзе бліскучых кропель. Кветаноснае сцябло адно, радзей 2—3, без лісця, выцягваецца да 25 см у вышыню. Кветкі дробныя, белыя, пяцічленныя, сабраныя ў доўгія завіткі. Песцік з трыма слупкамі. Цвіце ў чэрвені — жніўні, плады спеюць у канцы жніўня — верасні. Плод — падоўжана- авальная каробачка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46—47. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924..
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
  • Росянка круглолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)