Рафаэла Пэтрыні | |
---|---|
Нараджэнне |
15 студзеня 1969[1] (56 гадоў) |
Веравызнанне | каталіцтва[4] |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Рафаэла Пэтрыні (італ.: Raffaella Petrini; нар. 15 студзеня 1969, г. Рым, Італія) — законніца з кангрэгацыі Францішканак Сясцёр Эўхарыстыі, генеральны сакратар Губернатарства Дзяржавы Ватыкан.
Скончыла Міжнародны незалежны ўніверсітэт Гвідо Карлі па спецыяльнасці паліталогія і абараніла дактарат на факультэце сацыяльных навук Папскага ўніверсітэта святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, дзе цяпер выкладае эканоміку дабрабыту і сацыялогію эканамічных працэсаў. З 2005 года была супрацоўніцай Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
4 лістапада 2021 года была прызначана Генеральным сакратаром Губернатарату Дзяржавы Ватыкан[6].