Рафлезія (лац.: Rafflesia) — род кветкавых паразітычных раслін сямейства Rafflesiaceae. Арэал роду — паўвостраў Малака, астравы Суматра, Ява, Калімантан, а таксама Філіпіны.
Усе прадстаўнікі роду (каля трыццаці відаў) — расліны-паразіты, якія большую частку свайго жыцця праводзяць у тканінах расліны-гаспадара; у якасці гаспадароў звычайна выступаюць ліяны з сямейства Вінаградавыя (Vitaceae), якія адносяцца да родаў Tetrastigma і Cissus.
Віды роду адметныя сваімі велізарнымі незвычайнымі кветкамі, некаторыя з якіх дасягаюць дыяметра больш аднаго метра і масы больш за дзесяць кілаграмаў.
Зноскі
- Терёхин Э. С. Семейство раффлезиевые (Rafflesiaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т.. — М.: Просвещение, 1980. — Т. 5. Ч. 1. Цветковые растения. — С. 177—182. — 430 с., ил.; 32 л. ил. с. — 300 000 экз.
- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006 (русское издание). — С. 734. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 532. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.