Рахім’яр-Хан
| ||||||||||||||
Рахім’яр-Хан (урду: رحیم یار خان) — горад у правінцыі Пенджаб, Пакістан, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 233 537 чалавек (на 1998 год)[1].
Рахім’яр-Хан з’яўляецца буйным камерцыйным і прамысловым цэнтрам. Галіны прамысловасці ўключаюць у сябе вытворчасці: угнаенняў, касметыкі, шкла, бавоўны, тэкстылю, цукру і алеюй. Ёсць прадпрыемствы па выпрацоўцы электраэнергіі. Тут размешчаны цэнтр вытворчасці бавоўны ў правінцыі Пенджаб. У горадзе шмат мангавых дрэў.