Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Раўданы[1], таксама Раўдоне (літ.: Raudonė) — мястэчка у Літве, у Юрбаркаскім раёне Таўрагскага павета, на рацэ Нёман, ля вусця ракі Раўдоны.
У 1337 годзе экспедыцыя Тэўтонскіх рыцараў і іншых крыжакоў пад кіраўніцтвам караля Багеміі Іагана і герцага Ніжняй Баварыі Генрыха XIV заснавала драўляна-земляны замак на рацэ Нёман супроць руін Хрыстмемеля. У гонар Генрыха замак назвалі па-нямецку Баербург (ням.: Bayerburg), што азначае «Замак баварцаў». Замак выкарыстоўваўся як ваенная база і цэнтр забеспячэння для экспедыцый у Літву ці на поўнач у Жамойць.
Праз год яго беспаспяхова трымаў у аблозе на працягу 22 дзён вялікі князь літоўскі Гедзімін. Гедзімін памёр падчас наступнай аблогі замка ў 1341 годзе. Паводле народнай легенды, дуб Гедзіміна ў парку вырас на месцы, дзе князь атрымаў смяротную рану. Пасля яго смерці яго сыны ўрэшце заваявалі замак Баербург. У старабеларускай мове запісваўся як Равдоны[1].
У XVI стагоддзі замак належаў вялікаму князю літоўскаму і польскаму каралю Жыгімонту II Аўгусту. Новы замак быў пабудаваны на руінах старога нямецкім рыцарам Геранімам Крышпін-Кіршэнштэйнам. З тых часоў замак неаднаразова перабудоўваўся. У XVIII стагоддзі ўладальнікі маёнтка Раўданы шляхціцы Алендскія герба «Равіч» нанялі літоўскага архітэктара Лаўрына Гуцэвіча для рэканструкцыі замка.
Наступны ўладальнік, князь Платон Аляксандравіч Зубаў, атрымаў памесце ў першай палове XIX стагоддзя і яго сям’я зноў перабудавала замак, наняўшы архітэктара Чэзарэ Анікіні (Cezaris Anikinis). Будынак набыў рысы псеўдагатычнай архітэктуры. Яго апошнімі ўладальнікамі былі Сафія Уоксел (Зубава) і яе партугальскі муж з вострава Мадэйра, Хасэ Карлас дэ Фарыя і Кастра.
Раўдонеўскі замак выступае месцам дзеяння усходнепрускай легенды, вядомай, як Die weiße Jungfrau der Bayerburg («Белая Дама Баербурга»)[2].