Раўнаплоднік пылюшнікавы Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Раўнаплоднік пылюшнікавы
Міжнародная навуковая назва
Isopyrum thalictroides L. , 1753
Раўнапло́днік пылюшнікавы [ 1] (Isopyrum thalictroides ) — кветкавыя расліны з роду Раўнаплоднік (Isopyrum ) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) .
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід . Карэнішча доўгае і разгалінаванае[ 3] . Ад карэнішча адходзяць некалькі[ 3] тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі . Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя[ 3] . Плод — шматлістоўка.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і . На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 года. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі , ахоўваецца ў Літве .
Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах [ 3] . Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам)[ 3] .
Ядавіты. Меданосная расліна.
Зноскі
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б в г д Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140. (руск.)