Раўніна

Раўні́на — вялікі ўчастак сушы з параўнальна роўнай паверхняй і малымі ваганнямі адносных вышынь (не большыя за 200 м).[1] Раўніны зручныя для жыцця і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Паводле характару раўніны бываюць плоскія, узгорыстыя, увагнутыя, выпуклыя, нахільныя і ступеньчатыя. Паводле абсалютнай вышыні адрозніваюцца нізіны, узвышшы, пласкагор’і. Паводле паходжання — першасныя, акумуляцыйныя, дэнудацыйныя.[1]

Тэрыторыя Беларусі змяшчаецца ў межах Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Зноскі

  1. а б Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X — С. 251.
  • Раўні́ны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 626. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.