Ржэўскі раён

Ржэўскі раён
руск.: Ржевский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2022
Насельніцтва
  • 66 689 чал. (2021)[2]
Плошча
  • 2 804 км²
Ржэўскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ржэ́ўскі раён (руск.: Ржевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў поўдні Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ржэў, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, фармуючы асобную гарадскую акругу.

Ржэўскі раён мяжуе з Старыцкім, Зубцоўскім, Аленінскім і Селіжараўскім раёнамі, а таксама са Смаленскай вобласцю. Плошча раёна складае 2747,39 км². Асноўнай ракой раёна з’яўляецца Волга, якая пры шырыні 50—100 метраў праз звілістую даліну з высокімі берагамі праразае ўвесь раён з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Акрамя Волгі варта адзначыць яе буйныя прытокі, як рэкі Ітомля і Тудаўка. Рэкі і вадаёмы Ржэўскага раёна багатыя на рыбу.

Раён размешчаны ў зоне змяшаных лясоў з перавагай драбналістых парод, як бяроза, асіна, елка, вольха і хвоя. Пад лесам занята 141 тысяча гектараў і, яшчэ, 21 тысяча гектараў пакрытая хмызняком, што складае 46 % усёй плошчы раёна. Жывёльны свет прадстаўляюць лось, мядзведзь, воўк, рысь, лясная куніца, лісіца, заяц і іншыя. З птушак можна сустрэць у рэгіёне шэрую гусь, рабка, цецярука, глушца, качку і іншых.

Ржэўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У гады Другой сусветнай вайны раён быў арэнай жорсткіх баёў і зведаў моцныя разбурэнні. Многія вёскі былі знішчаны, і пасля вайны не былі адноўлены.

Зноскі

  1. а б АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. Численность населения Ржевского муниципального округа в границах бывших Ржевского муниципального района и городского округа город Ржев по состоянию на 1 октября 2021 года