Ро Дэ У | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 노태우 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чон Ду Хван | ||||||
Пераемнік | Кім Ён Сам | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1932[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 кастрычніка 2021[3][4] (88 гадоў) |
||||||
Жонка | Кім Ок Сук[d][5] | ||||||
Дзеці | Roh Soh-yeong[d] і Ro Jae-Hun[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро Дэ У (кар.: 노태우; 4 снежня 1932, каля г. Тэгу, Генерал-губернатарства Карэя — 26 кастрычніка 2021, Сеул) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.
Нарадзіўся 4 снежня 1932 года.
Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В’етнаме ў час в’етнамскай вайны 1964—1973 гг. З 1979 года — камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 г. на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў горадзе Кванджу ў 1980 годзе. У 1981 годзе — міністр па палітычных пытаннях, у 1982 годзе — міністр спорту, у 1982—1983 гг. — міністр унутраных спраў. З 1985 года — старшыня, з 1987 — лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 г. — Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988—1993 гг. — Прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979 г. У 1998 годзе памілаваны.
Памёр 26 кастрычніка 2021 года ў Сеуле[6].