Роберт I д’Артуа

Роберт I д’Артуа
Robert Ier d'Artois
Друк Роберта, графа Артуа
Друк Роберта, графа Артуа
Сцяг граф Артуа
1237 — 1250
Папярэднік Людовік IX
Пераемнік Роберт II д'Артуа

Нараджэнне 17 верасня 1216(1216-09-17)[1] ці 1216[2]
Смерць 9 лютага 1250
Род Капетынгі
Бацька Людовік VIII Леў
Маці Бланка Кастыльская
Жонка Мацільда Брабанцкая[d][3]
Дзеці Бланка д'Артуа і Роберт II д’Артуа[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт I Добры (верасень 1216 — 9 лютага 1250, Мансур, Егіпет) — сын французскага караля Людовіка VIII Льва і Бланкі Кастыльскай, брат Людовіка IX Святога. Заснавальнік дому Артуа, які загас у 1472 годзе.

У 1237 годзе ажаніўся з Мацільдай Брабанцкай (1224—1288), дачкой брабанцкага герцага Генрыха II і нямецкай прынцэсы Марыі Гогенштаўфен. Да вяселля Людовік IX дараваў яму ў леннае валоданне графства Артуа.

Роберт прымаў актыўны ўдзел у крыжовых паходах свайго брата і праявіў адвагу і храбрасць. У 1250 годзе ў Егіпце ён з невялікім атрадам на плячах у мусульман уварваўся ў крэпасць Мансур. Але ворагі паспелі зачыніць вароты і адрэзалі Роберта ад асноўных сіл. Ён быў разадраны туркамі.

Жонка Роберта тады была цяжарная і праз некалькі месяцаў нарадзіла сына Роберта II Высакароднага, які стаў другім графам Артуа. Акрамя яго, у Роберта I была яшчэ дачка Бланка (1248—1302), якая ў першым шлюбе была за наварскім каралём Генрыхам Талсцім, а ў другім — з Эдмундам Гарбатым, 1-м графам Ланкастарскім (Англія). Яе дачка ад першага шлюбу стала жонкай французскага караля Філіпа IV Прыгожага, а дзякуючы другому шлюбу Бланка стала адной з родапачынальніц англійскай каралеўскай дынастыі Ланкастэраў.

Зноскі

  1. Robert I, Count of Artois // https://pantheon.world/profile/person/Robert_I,_Count_of_Artois Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/r/roberto_i_el_valiente.htm
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Leese, Thelma Anna, Blood royal: issue of the kings and queens of medieval England, 1066—1399, Heritage Books Inc., 2007.
  • Masson, Gustave, The story of mediæval France: from the reign of Hugues Capet to the beginnings of the sixteenth century, G.P.Putnam's Sons, 1888.