Роберт Бедрань (польск.: Robert Biedroń, нарадзіўся 13 красавіка 1976 года, Рыманаў, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Быў чальцом сацыял-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Польшча і Саюза дэмакратычных левых сіл. Уваходзіць у Савет дырэктараў польскай Кампаніі супраць гамафобіі. Дэпутат Сойма, затым — прэзідэнт горада Слупска, еўрадэпутат.
Выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта (1999), спецыяльнасць «Грамадзянскае права»; школа правоў чалавека Хельсінкскага Камітэта па правах чалавека (2006), Варшаўскай школы палітычных лідараў (2010). Бакалаўр па эканоміцы ў Казімеж Пуласкім тэхнічным універсітэце ў Радаме (2001 і 2010), магістр паліталогіі ўніверсітэта Варміі і Мазур у Ольштыне (2000).
У 2005 годзе Роберт Бедрань — чалец Саюза дэмакратычных левых сіл (СДЛС) кандыдат у Сойм Рэспублікі Польшча, ніжняй палаты польскага парламента. У 2006 годзе перамог на выбарах абласнога Сходу ў Ольштыне. За час сваёй працы ў Сходзе прапанаваў больш 740 паправак у абласны статут, больш 600 з якіх былі прыняты.
У 2006 годзе вінаваціўся ў абразе рэлігійных пачуццяў вернікаў[5], у 2010 годзе — у нанясенні целавых пашкоджанняў супрацоўніку паліцыі падчас дэманстрацыі 11 лістапада 2010 года[6]. У абодвух працэсах быў апраўданы.
У кастрычніку 2011 года на парламенцкіх выбарах Бедрань быў абраны ў Сойм кандыдатам ад Палікоцкага руху, атрымаў 16919 галасоў ад раёна Гдыні[7]. Ён стаў першым адкрытым геем, дэпутатам польскага парламенту[8].
У 2012 годзе стварыў парламенцкую групу, што падтрымлівае эсперанта (PGAE), супрацоўнічае з чальцамі польскай асацыяцыі Эсперанта (EDE — Pollando) у Шчэціне, Гдыні і Мальбарку.
У 2014 годзе выйграў выбары прэзідэнта горада Слупск, атрымаўшы 57 % галасоў[7], стаўшы таксама першым адкрытым геем-кіраўніком польскага горада. У час кіравання Слупскам яго папулярнасць павялічвалася з-за наватарскіх рашэнняў. Бедрань адмовіўся карыстацца службовым аўтамабілем і на працу ездзіў на ровары ці грамадскім транспарце. Акрамя таго, зменшыў зарплаты ўсім гарадскім чыноўнікам і сам на працягу свайго тэрміну паўнамоцтваў меў найменшую зарплату сярод усіх польскіх прэзідэнтаў гарадоў. У Слупску ён заснаваў шмат грамадскіх ініцыятыў і праводзіў рэгулярныя сустрэчы з жыхарамі горада, запрашаючы іх да размовы на канапу, пастаўленую адмыслова для гэтае мэты на галоўнай плошчы.
З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком сацыял-дэмакратычнай партыі «Вясна», якая ў выбарах у Еўрапарламент 2019 атрымала 6,06 % галасоў, і ён стаў еўрадэпутатам. З 26 верасня 2019 старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі[8].
Адзнака ў рэйтынгу 10 лепшых дэпутатаў штотыднёвіка Polityka сярод польскіх парламенцкіх журналістаў за стараннасць, культуру і ўклад у працу Камітэта юстыцыі (2014)[13]
13-е месца ў рэйтынгу найлепшых мэраў гарадоў Newsweek (2017)[18]
Спецыяльная прэмія «Карона роўнасці», уручаная кампаніяй супраць гамафобіі (2021)[19]
Alan Turing LGBTIQ+ Awards Premio Especial узнагароджаны фестывалем Culture Business Pride за барацьбу за ЛГБТІК+ людзей, іх правы і бачнасць (2022)[20]
Прэмія парламента Еўрапарламента ў катэгорыі «Разнастайнасць, інклюзія і сацыяльны ўплыў» за ўклад і дасягненні ў прасоўванні разнастайнасці і інклюзіі ў Еўропе (2023)[21]
Nieerotyczny dotyk. O hipokryzji i homofobii kościoła katolickiego w Polsce, [w:] Homofobia po polsku!, Wydawnictwo Sic!, Warszawa. 2004.
Polityka, Edukacja, Internet, Służba zdrowia, Kościół katolicki, Sport, [w:] Sytuacja społeczna osób biseksualnych i homoseksualnych w Polsce. Raport za lata 2005 и 2006.
Kampania Przeciw Homofobii, Lambda Warszawa, Warszawa. 2007, s. 37-88.