Роберт Джэнкінсан, 2-і граф Ліверпул (англ.: Robert Banks Jenkinson; 7 чэрвеня 1770 — 4 снежня 1828) — 22-і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.
У 1791 годзе быў абраны ў Палату абшчын. У 1796 годзе прыняў тытул пачцівасці лорд Хоксберы, калі яго бацька атрымаў тытул графа Ліверпул. Ва ўрадзе Генры Эдзінгтана быў міністрам замежных спраў. У 1803 годзе атрымаў тытул Барон Хоксберы за заслугі на пасадзе міністра і перайшоў у Палату Лордаў. У другім ўрадзе Уільяма Піта — унутраных спраў. Займаў розныя міністэрскія пасады ў міністэрствах Портленда і Персіваля, а пасля смерці апошняга, у 1812 годзе, сам сфармаваў кабінет.