Роберт Дзюваль | |
---|---|
Robert Duvall | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Robert Selden Duvall |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1931[1][2][…] (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Уільям Ховард Дзюваль[d][4] |
Маці | Мілдрэд Харт[d][4] |
Жонка | Luciana Pedraza[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, характарны акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр, акцёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1959 — па цяперашні час |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | 0000380 |
![]() |
Роберт Селдэн Дзюваль (англ.: Robert Selden Duvall; нар. 5 студзеня 1931, Сан-Дыега) — амерыканскі акцёр і кінарэжысёр, які зняўся ў такіх значных карцінах, як «Ваенна-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёння», уладальнік «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме 1983 «Далікатная міласэрнасць», уладальнік прэмій «BAFTA», «Эмі», чатырохразовы ўладальнік прэміі «Залаты глобус».
Роберт Дзюваль, ветэран амерыканскага кінематографа, стварыў шэраг запамінальных драматычных вобразаў, сярод якіх былі як сярэднестатыстычныя амерыканцы, паліцыянты і рэйнджары, так і знакамітыя палітычныя дзеячы генерал Роберт Лі, Іосіф Сталін. У 1970-х і 1980-х гадах многія фільмы з яго ўдзелам атрымлівалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і прэміі ў галіне кінематаграфіі, а сярод калегаў па акцёрскаму рамяству ён з’яўляецца лідарам па колькасці фільмаў з яго удзелам, уключаных у 100 найлепшых фільмаў па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва.