Роберт Мазервел | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1991[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Эмілія Ферэйра Моерс[d][6], Беці Літл[d][6], Элен Франкенталер[d][6] і Рэната Понсалд-Мазервел[d][6] |
Дзеці | Джыні Мазервел[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, дызайнер, графік, калажыст |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм[3] |
Уплыў | Курт Зелігман, Артур Онкен Лаўджой[d] і Дэйвід Прэл[d] |
Уплыў на | Сай Твомблі[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Мазервел (англ.: Robert Motherwell; 24 студзеня 1915, Абердзін, штат Вашынгтон — 16 ліпеня 1991, Правінстаўн, Масачусетс) — амерыканскі жывапісец і калажыст, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму і экшан-жывапісу.
Па адукацыі філосаф. Р. Мазервел пачаў маляваць у 1938 годзе, пасля паездкі ў Францыю. У 1940 годзе ён сустрэў Раберта Мата ў Мексіцы, у якога вывучаў аўтаматызм і сюррэалізм. У 1942 годзе ён прыняў удзел у выстаўцы сюррэалізму ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстаўка адбылася ў мастацкай галерэі Пегі Гугенхайм у 1944 годзе.
У 1948 г. Р. Мазервел разам з Уільямам Базіётсам, Барнетам Ньюманам і Маркам Роткам арандавалі студыю, якая неўзабаве ператварылася ў клуб авангарднага мастацтва. У той час мастак працаваў над серыяй калажаў, натхнёных працамі Курта Швітэрса і Анры Маціса. У 1949 годзе ён пачаў поўную глыбокага грамадзянскага пафасу серыю карцін, прысвечаную Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, якая налічвала больш за 250 палотнаў, стварэнню якой майстар прысвяціў больш за тры дзесяцігоддзі.
У пачатку 1970-х гадоў мастак вярнуўся да сімвалізму. Асабліва яго захапляе тэма Міжземнамор’я, якую ён малюе светлымі фарбамі.
У 1989 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўным медалём у галіне мастацтва.
Быў жанаты з мастачкай Хелен Франкенталер.