Роберт Муг | |
---|---|
англ.: Robert Moog | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 мая 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2005[2][1] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, выкладчык універсітэта, музыкант, стваральнік музычных інструментаў |
Навуковая сфера | электронная музыка |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Роберт Артур Муг (англ.: Robert A. Moog, Bob Moog; 23 мая 1934 — 21 жніўня 2005) — амерыканскі вынаходнік, прадпрымальнік, піянер электроннай музыкі, вядомы як стваральнік сінтэзатара Муга.
Роберт Муг нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку. У 1952 годзе скончыў школу з паглыбленым вывучэннем тэхнічных і гуманітарных навук. У 1957 годзе скончыў каледж пры Нью-Ёркскім гарадскім універсітэце са ступенню бакалаўра ў галіне фізікі. У Калумбійскім універсітэце атрымаў ступень бакалаўра ў галіне электратэхнікі. У Карнельскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне прыкладной фізікі. Таксама Мугу прысуджаны ганаровыя ступені доктара навук Політэхнічным інстытутам Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта і каледжам Лайкомінг, Пенсільванія.
За сваё жыццё Муг заснаваў дзве кампаніі па вытворчасці электронных музычных інструментаў. У перыяд з 1984 па 1988 год ён працаваў на пасадзе віцэ-прэзідэнта кампаніі Kurzweil Music Systems Рэйманда Курцвейла, і дапамагаў распрацоўваць сінтэзатар Kurzweil К2000. З пачатку 1990-х гадоў працаваў ва Універсітэце Паўночнай Караліны ў Эшвіле на пасадзе кіраўніка даследчых работ у галіне музыкі.
У 1970 годзе ўдастоены ўзнагароды Грэмі (Grammy Trustees Award) ад Нацыянальнай акадэміі гуказапісу за ўклад у развіццё музычных тэхналогій. У 2002 годзе атрымаў «тэхнічную» прэмію Грэмі (Technical Grammy Award) за стварэнне сінтэзатара Minimoog і ганаровую доктарскую ступень ад Музычнага каледжа Берклі.
У 2004 годзе выйшаў дакументальны фільм «Moog» пра Роберта Муга.
Муг быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Шырлі Муг — настаўнік граматыкі, з якой ён узяў шлюб у 1958 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Муга трое дачок і сын. Другая жонка Муга — Ілеана Грэмс — выкладчык філасофіі. Яны ўзялі шлюб у 1996 годзе.
Мугу дыягнаставалі гліябластому 28 красавіка 2005 года. Муг памёр 21 жніўня 2005 года ва ўзросце 71 года ў Эшвіле (Паўночная Караліна, ЗША). У 2006 годзе сям’я Роберта Муга заснавала фонд Bob Moog Foundation, мэта якога — развіццё электроннай музыкі.