Роберт Піль (Піл) — 29-ы, 31-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. З 1809 года дэпутат палаты абшчын ад партыі Торы. У 1812-18 гадах міністр па справах Ірландыі. У 1822-27 і 1828-30 гадах міністр унутраных спраў. Ініцыіраваў прыняцце брытанскім парламентам актаў па змякчэнні крымінальнага права (смяротнае пакаранне больш чым за 100 злачынстваў замянялася іншым пакараннем) і турэмнага рэжыму, заснаваў у Лондане рэгулярную паліцыю (1829, ад скарочанага яго імя паходзіць мянушка канстэбляў — Бобі).