Роберт Радрыгес | |
---|---|
англ.: Robert Rodriguez | |
Імя пры нараджэнні | Роберт Энтані Радрыгес |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1968[1][2] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elizabeth Avellán Ochoa[d] |
Дзеці | Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, музыкант, аператар-пастаноўшчык, кампазітар, мантажор, кінаакцёр, кінааператар, мастак-пастаноўшчык, рэжысёр |
Кар’ера | 1991 — цяпер |
Кірунак | баявік, драма, трылер |
Узнагароды | |
IMDb | 0001675 |
troublemakerstudios.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Энтані Радрыгес (англ.: Robert Anthony Rodriguez; 20 чэрвеня 1968, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар.
Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабул, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі творамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнарыі, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.
Роберт нарадзіўся ў шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.
Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні.
Крытыка адкрыла яго ў 1992 годзе падчас кінафестывалю Sundance, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы фільм іспанскай мове «Музы́ка» (ісп.: El Mariachi).
У 1993 годзе з Робертам заключыла кантракт агенцтва ICM. Неўзабаве выйшаў працяг «Музы́кі» — «Адчайны».
Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, яны маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (напрыклад, у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»).
Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.
Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабет Авелан, якая таксама са шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабет пяцёра дзяцей.