Роберт Рэкард | |
---|---|
Robert Recorde | |
| |
Дата нараджэння | каля 1512 ці 1510[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1558[3][1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, урач, філосаф |
Навуковая сфера | фізіка, матэматыка, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Рэкард (англ.: Robert Recorde, каля 1510—1558) — уэльскі ўрач і матэматык. Вядомы, у прыватнасці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасці.
Нарадзіўся каля 1510 г. у рэспектабельнай уэльскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучанне ў Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1531 г.. Заняўшыся медыцынскай дзейнасцю, у 1545 годзе адправіўся на навучанне ў Кембрыдж. Пасля заканчэння вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.
Праз некаторы час пераехаў у Лондан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манетнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым урачом Эдуарда VI і Марыі I.
Быў абгавораны сваім палітычным апанентам, асуджаны, арыштаваны за даўгі і пасаджаны ў турму «Кінгз бенч» у акрузе Саўтворк, дзе памёр у 1558 годзе.
Меней вядомыя працы: