Роберт Фалкан Скот

Роберт Фалкан Скот
англ.: Robert Falcon Scott
Роберт Фалкан Скот у 1905 годзе
Роберт Фалкан Скот у 1905 годзе
Род дзейнасці Палярны даследчык, Афіцэр ВМФ Вялікабрытаніі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1868(1868-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 29 сакавіка 1912 (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Падданства  Вялікабрытанія
Бацька John Edward Scott[d][3][4]
Маці Hannah Cuming[d][4]
Жонка Kathleen Scott[d]
Дзеці Peter Scott[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Палярны медаль
Палярны медаль
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ро́берт Фа́лкан Скот (англ.: Robert Falcon Scott; 6 чэрвеня 1868, Плімут — каля 29 сакавіка 1912, Антарктыда) — капітан каралеўскага флоту Вялікабрытаніі, палярны даследчык, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса, які ўзначаліў дзве экспедыцыі ў Антарктыку: «Дыскаверы» (1901—1904) і «Тэра Нова» (1912—1913). Падчас другой экспедыцыі Скот разам з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, але выявіў, што іх на некалькі тыдняў апярэдзіла нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена. Роберт Скот і яго таварышы загінулі на зваротным шляху ад холаду, голаду і фізічнай знямогі.

Да свайго прызначэння кіраўніком «Дыскаверы» Скот рабіў звычайную кар’еру марскога афіцэра мірнага часу віктарыянскай Англіі, калі магчымасці прасоўвання па службе былі вельмі абмежаванымі, але ўвесь час адчуваўся недахоп амбіцыйных афіцэраў. Стаўшы на чале экспедыцыі, Скот атрымаў шанец пабудаваць выбітную кар’еру, хоць да палярных даследаванняў запалу не меў[5]. Здзейсніўшы гэты крок, ён непарыўна звязаў сваё імя з Антарктыкай, якой нязменна заставаўся адданым на працягу дванаццаці апошніх гадоў свайго жыцця.

Пасля смерці Скот стаў нацыянальным героем Брытаніі. Гэты статус захоўваўся за ім на працягу больш 50-ці гадоў і быў засведчаны ў мностве мемарыялаў па ўсёй краіне. У апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя гісторыя экспедыцыі «Тэра Нова» падверглася некатораму пераацэньванню, увага даследчыкаў засяродзілася на прычынах катастрафічнага фіналу, які абарваў жыццё Скота і яго таварышаў. У вачах грамадскасці з непахіснага героя ён ператварыўся ў аб’ект шматлікіх спрэчак, падчас якіх былі падняты вострыя пытанні пра яго асабістыя якасці і кампетэнцыі. У той жа час, сучасныя даследчыкі ацэньваюць фігуру Скота ў цэлым пазітыўна, падкрэсліваючы яго асабістую мужнасць і стаіцызм, прызнаючы пралікі, але прыпісваючы фінал экспедыцыі толькі нешчасліваму збегу акалічнасцей.

Кадэт ваенна-марскога флоту Роберт Скот, 1882 год.

Роберт Фалкан Скот нарадзіўся 6 чэрвеня 1868 года. Ён быў трэцім з шасцярых дзяцей у сям’і і з’яўляўся старэйшым сынам Джона Эдварда (англ.: John Edward) і Ханны (англ.: Hannah; нар. Кумінг, англ.: Cuming) Скот з Сток-Дэмерэла, прадмесця Дэванпорт, Плімут, графства Дэван.

У сям’і былі багатыя ваенныя і марскія традыцыі[6]. Дзед Роберта быў карабельным казначэем, які выйшаў у адстаўку ў 1826 годзе. Ён набыў маёнтак Аўтлендс і невялікі плімуцкі піваварны завод. Трое яго сыноў служылі ў брытанскай Індыйскай арміі, чацвёрты стаў карабельным доктарам у ваенна-марскім флоце. І толькі Джон, пяты сын, з-за слабога здароўя не пачаў кар’еру ваеннага і застаўся дапамагаць бацьку. Калі Джону споўнілася 37 гадоў, у яго нарадзілася трэцае дзіця — Роберт Фалкан Скот[7]. Праз два гады з’явіўся яшчэ адзін хлопчык — Арчыбальд, а за ім і дзве дзяўчынкі.

Джон Скот у той час атрымліваў даходы ад плімуцкага піваварнага завода, які ён атрымаў у спадчыну ад бацькі. Гады праз, калі Роберт пачаў рабіць сваю кар’еру марскога афіцэра, сям’я пацярпела сур’ёзную фінансавую няўдачу, і Джон быў вымушаны прадаць завод[8]. Аднак раннія гады Роберт правёў у поўным дастатку.

Як адзначаюць некаторыя даследчыкі[7], «Скот не адрозніваўся моцным здароўем, быў гультаяваты і неакуратны, у гульнях з прыяцелямі не адмаўляўся зладзіць вясёлае хітраванне», аднак быў «ветлівым і меў лёгкі характар»[9]. У адпаведнасці з традыцыяй сям’і, Роберту і яго малодшаму брату Арчыбальду была наканаваная кар’ера ва ўзброеных сілах. Роберт да дзевяці гадоў навучаўся дома, пасля чаго быў пасланы ў школу для хлопчыкаў Хэмпшыра «Stubbington House School». Праз некаторы час яго перавялі ў падрыхтоўчую навучальную ўстанову імя Форстэра, каб юны Кан змог падрыхтавацца да здачы ўступных экзаменаў у ваенна-марское вучылішча. Яно размяшчалася на борце старога паруснага карабля «HMS Britannia», які прышвартаваўся ў Дартмуце. У 1881 годзе, здаўшы гэтыя экзамены ў 13 гадоў і стаўшы кадэтам, Скот пачаў сваю ваенна-марскую кар’еру[9].

Пачатак ваенна-марской кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1883 года Скот пакінуў навучальны карабель «Britannia» ў званні мічмана, сёмым з 26 вучняў у агульным заліку[10]. У кастрычніку ён быў ужо на шляху ў Паўднёвую Афрыку, каб працягнуць службу на флагмане Эскадры Мыса «HMS Boadicea», першым з некалькіх караблёў, на якіх Скот служыў у званні мічмана. Падчас службы на «HMS Rover», быўшы дыслакаваным на астравах Сент-Кітс Вест-Індыі, Скот ўпершыню сустрэўся з Клементам Маркэмам, тады сакратаром Каралеўскага геаграфічнага таварыства, які займаўся ў той час пошукам патэнцыяльна таленавітых маладых афіцэраў з мэтай правядзення імі ў будучыні навукова- даследчых палярных работ. Скот быў запрошаны ў якасці госця здзейсніць плаванне на флагманскім караблі вучэбнай эскадры, і раніцай 1 сакавіка 1887 года, назіраючы за шлюпачнай гонкай, Маркэм звярнуў увагу на юнага 18-гадовага мічмана, які выйграў гонку. Роберт Скот з гэтай нагоды быў запрошаны на абед да камандзіра эскадры. Пазней Маркэм успамінаў, што быў уражаны кемлівасцю, энтузіязмам і абаяннем маладога чалавека[11].

Флагман Эскадры Мыса «HMS Boadicea».

У сакавіку 1888 года ў Каралеўскім ваенна-марскім каледжы ў горадзе Грынвіч Скот здаў экзамены на малодшага лейтэнанта, з чатырма сертыфікатамі першага класа з пяці[12][13]. Яго кар’ера рухалася плаўна, і, пасля службы яшчэ на некалькіх судах, ў 1889 годзе Скот атрымаў званне лейтэнанта. У 1891 годзе пасля працяглага плавання ў замежных водах Скот прайшоў двухгадовы мінна-тарпедны навучальны курс на судне «HMS Vernon», што стала важным крокам у яго кар’еры. Ён атрымаў сертыфікаты першага класа як па тэорыі, так і па практыцы. Аднак неўзабаве на рэпутацыі Роберта з’явілася невялікая цёмная пляма: улетку 1893 года, кіруючы тарпедным катэрам, Скот пасадзіў яго на мель, за што атрымаў серыю мяккіх папрокаў ад камандавання[14].

Падчас вывучэння і параўнання біяграфій Скота і Руаля Амундсена палярны гісторык і журналіст Роланд Хантфард даследаваў магчымы скандал у ранняй ваенна-марской кар’еры Скота, звязаны з перыядам 1889—1890 гадоў, калі той быў лейтэнантам на «HMS Amphion». Згодна з Хантфардам, Скот знікае з ваенна-марскіх справаздач на восем месяцаў, з сярэдзіны жніўня 1889 года да 26 сакавіка 1890 года. Хантфард намякае на сувязь Скота з замужняй дачкой амерыканскага амбасадара і наступнае прыкрыццё гэтага факту высокапастаўленымі афіцэрскімі чынамі, каб захаваць гонар Каралеўскага флоту[15]. Біёграф Дэвід Крэйн памяншае перыяд адсутнасці да адзінаццаці тыдняў, але таксама нічога больш растлумачыць не здольны. Ён абвяргае дапушчэнне аб прыкрыцці Скота вышэйшым афіцэрскім складам на той падставе, што Скот не меў тады дастатковага аўтарытэту і сувязей, каб гэта магло адбыцца[16]. Дакументы, якія маглі б даць тлумачэнні, у справаздачах Адміралцейства  (руск.) адсутнічаюць[15][16].

Флагман Эскадры Ла-Манша браняносец «HMS Majestic».

У 1894 годзе, падчас службы ў якасці тарпеднага афіцэра на караблі «HMS Vulcan», Скот пазнаў аб фінансавым краху, ад якога пацярпела яго сям’я. Джон Скот, прадаўшы піваварны завод, неразумна ўклаў атрыманыя грошы і такім чынам страціў увесь свой капітал, стаўшы фактычна банкрутам[17]. Ва ўзросце 63 гадоў, са слабым здароўем, ён быў вымушаны ўладкавацца на працу ў якасці кіраўніка бровары і пераехаць з сям’ёй у Шэптан Малет, Сомерсет. Тры гады праз, калі Роберт служыў на флагмане Эскадры Ла-Манша «HMS Majestic», Джон Скот памёр ад сардэчнага захворвання, увёўшы ў новы фінансавы крызіс сваю сям’ю[17]. Ханна Скот і дзве яе незамужнія дачкі цяпер пакладаліся цалкам на службовае дараванне Скота і зарплату яго малодшага брата Арчы, які пакінуў войска дзеля больш высокааплатнай пасады ў каланіяльнай службе. Аднак увосень 1898 года ад брушнога тыфа сканаў і сам Арчыбальд, а гэта азначала, што ўся фінансавая адказнасць клалася на плечы маладога афіцэра Роберта Скота[17].

Прасоўванне па службе і дадатковы даход, які гэта прынесла б, зараз сталі для Роберта пытаннямі першараднай важнасці[18]. Яшчэ ў 1896 годзе, у час заходу ў іспанскую бухту Віга караблёў Эскадры Ла-Манша, Скот сустрэўся з Клементам Маркхэмам у другі раз і даведаўся пра тое, што ён выношвае планы брытанскай антарктычнай экспедыцыі[7]. У пачатку чэрвеня 1899 года, адпраўляючыся дадому ў адпачынак, Роберт выпадкова сутыкнуўся на лонданскай вуліцы з Маркхэмам у трэці раз (цяпер прысвечаным ў рыцары і прэзідэнтам Каралеўскага геаграфічнага таварыства) і даведаўся, што той ужо шукае кіраўніка для сваёй экспедыцыі, якая будзе праходзіць пад заступніцтвам Каралеўскага геаграфічнага таварыства. Намецілася магчымасць вызначыцца на службе і зарабіць грошы, у якіх Роберт так меў патрэбу. Размова, якая адбылася ў той дзень паміж імі, застаецца незразумелай, але праз некалькі дзён, 11 чэрвеня, Скот з’явіўся ў рэзідэнцыі Маркхэма і падахвоціўся ўзначаліць антарктычную экспедыцыю[7][11].

Экспедыцыя «Дыскаверы»

[правіць | правіць зыходнік]
«Дыскаверы» ў Данды, сваім порце прыпіскі, 2005 год.

Брытанская нацыянальная антарктычная экспедыцыя, якая пазней стала вядомая пад назвай «Дыскаверы», была сумесным прадпрыемствам Каралеўскага геаграфічнага таварыства і Лонданскага каралеўскага таварыства. Каб ажыццявіць сваю запаветную мару, Маркхэму спатрэбіліся ўсе яго навыкі і хітрасць, што ў выніку прынесла свой плён: экспедыцыя праходзіла пад камандаваннем Каралеўскага ваенна-марскога флоту і ў значнай частцы была ўкамплектавана ваенна-марскім персаналам. Магчыма, што Скот не з’яўляўся першым кандыдатам на ролю кіраўніка экспедыцыі, але пасля яго абрання падтрымка Маркхэма заставалася нязменнай[19]. Унутры арганізацыйнага камітэта разыграліся жорсткія баталіі з нагоды вобласці кампетэнцыі Скота. Каралеўскае таварыства настойвала, каб у якасці кіраўніка экспедыцыі быў абраны навуковец, у той час як Скот, паводле іх задумы, павінен быў толькі камандаваць суднам. Аднак цвёрдая пазіцыя Маркхэма ў выніку ўзяла верх[20]; Скота павысілі да звання камандэра  (руск.) і надзялілі ўсёй паўнатой улады кіраўніка экспедыцыі. У жніўні 1900 года, атрымаўшы вызваленне ад выканання абавязкаў старшага памочніка капітана судна «HMS Majestic»[7], ён прыступіў да працы на новай пасадзе.

Як кіраўніку палярнай экспедыцыі Скоту давялося пачынаць на пустым месцы, прычым сам ён нічога не ведаў аб палярных умовах[21]. На той момант у яго распараджэнні[22] быў толькі досвед маладога нарвежскага натураліста Карстэна Борхгрэвінка, які ў 1899—1900 гадах правёў зімоўку ў Антарктыдзе, і экспедыцыі Адрыена дэ Жэрлаша  (руск.), якая была таксама вымушаная перазімаваць у Антарктыдзе, калі яе карабель апынуўся заціснуты льдамі. Скот і Маркхэм звярнуліся па параду да найбольш аўтарытэтнага ў тыя гады палярнага даследніка — нарвежца Фрыцьёфа Нансена, які неўзабаве даў англічанам шмат слушных парадаў па камплектаванню экспедыцыі адзеннем і прадуктамі харчавання. Аднак Нансен не меў ніякіх звестак пра асаблівасці антарктычных умоў[7]. Пазней Фрыцьёф у сваіх успамінах апісваў Скота наступным чынам:

Ён стаіць перада мной, моцны і мускулісты. Я бачу яго разумны, прыгожы твар, гэты сур’ёзны, пільны погляд, гэтыя шчыльна сціснутыя вусны, якія надавалі яму рашучы выраз, што не перашкаджала Скоту часта ўсміхацца. У выгляду яго адбіваўся мяккі і высакародны характар і ў той жа час сур’ёзнасць і схільнасць да гумару…[7]
Крыж, устаноўлены ў памяць аб Джорджы Вінсе.

Экспедыцыйнае судна атрымала назву «Дыскаверы» («Адкрыццё») у гонар карабля Джэймса Кука. Гэта быў апошні ў гісторыі брытанскага суднабудавання драўляны трохмачтавы барк і першае англійскае судна, спецыяльна прызначанае для навуковых даследаванняў[23]. Спуск на ваду прайшоў 21 сакавіка 1901 года, цырымонію асвячэння правяла лэдзі Маркхэм[24]. Корпус быў драўляным, здольным вытрымліваць напор ільдоў, таўшчыня борта дасягала 66 сантыметраў, таўшчыня тараннага фарштэўня — некалькі футаў, ён быў акаваны сталёвымі лістамі. Шруба і руль маглі падымацца з вады ў выпадку траплення ў лёд.

На борт судна былі ўзятыя сабакі і лыжы, аднак наўрад ці хто-небудзь ведаў, як з імі абыходзіцца. Маркхэм меркаваў, што досвед і прафесіяналізм менш важныя ў справе марской разведкі, чым «прыроджаныя здольнасці»[25], і, магчыма, перакананасць Маркхэма аказала ўплыў на Скота. За першы год з двух, праведзеных у Антарктыцы, такая бесклапотнасць была падвергнута суроваму выпрабаванню, паколькі экспедыцыя з усіх сіл спрабавала справіцца з праблемамі незнаёмага ландшафту. Гэта каштавала жыцця Джорджу Вінсу, які паслізнуўся і ўпаў у прорву 4 лютага 1902 года[26]. Пазней Скот будзе ўспамінаць[7]:

У той час мы былі жахліва невуцкія: не ведалі, колькі браць з сабой харчавання і якое, як гатаваць на нашых печах, як разбіваць намёты і нават як апранацца. Рыштунак наш зусім не быў выпрабаваны, і ва ўмовах усеагульнага невуцтва асабліва адчувалася адсутнасць сістэмы ва ўсім.

У экспедыцыі былі вялікія навукова-даследчыя планы. У Антарктыдзе яна павінна была здзейсніць доўгае падарожжа на поўдзень, у кірунку Паўднёвага полюса. Гэты паход, зроблены Скотам, Эрнэстам Шэклтанам і Эдвардам Уілсанам, прывёў іх да 82° 11' пд. ш., гэта значыць на адлегласць прыблізна 850 кіламетраў ад полюса[7]. Выматвальны паход і не менш цяжкае адваротнае вяртанне цалкам знясілілі фізічныя сілы Шэклтана[27]. Крыху пазней Скот адправіў яго дадому, разам з яшчэ дзевяццю матросамі, якія не пажадалі працягваць экспедыцыю[28], на дапаможным караблі, які прывёз асноўнаму судну «Дыскаверы» пошту і дадатковы рыштунак.

База экспедыцыі «Дыскаверы» на мысе Хат.

На другі год члены экспедыцыі дэманстрыравалі ўжо значныя навыкі і ўдасканаленую тэхніку, што дазволіла здзейсніць яшчэ некалькі паходаў углыб кантынента. У адным з такіх рэйдаў экспедыцыянеры прайшлі больш за 400 кіламетраў у заходнім кірунку і вывучылі Палярнае плато  (англ.). Гэта быў адзін з самых доўгіх паходаў[29] усёй экспедыцыі. Скот успамінаў[7]:

Павінен прызнацца, што крыху ганаруся гэтым падарожжам. Мы сустрэліся з вялізнымі цяжкасцямі, і год таму мы, безумоўна, не здолелі б пераадолець іх, але цяпер, стаўшы ветэранамі, мы дамагліся поспеху. І калі прыняць да ўвагі ўсе акалічнасці справы, надзвычайную суровасць клімату і іншыя цяжкасці, то нельга не зрабіць выснову: мы практычна дасягнулі максімуму магчымага.

Настойванне Скота на захаванні правілаў Каралеўскага флоту напаліла адносіны з кантынгентам гандлёвага флоту, многія з якога адбылі дадому з першым дапаможным суднам у сакавіку 1903 года. Намесніку камандуючага Альберту Армітэджу  (руск.), гандлёваму чыноўніку, было прапанавана адправіцца дадому разам з імі па стане здароўя, але той інтэрпрэтаваў прапанову як асабістую абразу і адмовіўся[30]. Армітэдж таксама лічыў, што рашэнне адправіць Шэклтана з’явілася вынікам варожасці Скота, а не фізічнага знясілення першага[31]. Хоць паміж Скотам і Шэклтанам адносіны значна абвастрыліся, калі іх палярныя імкненні непасрэдна перасекліся, на публіцы яны заўсёды працягвалі аказваць адзін аднаму ўзаемныя ветласці[32]. Скот удзельнічаў у афіцыйных прыёмах, якія былі прысвечаны вяртанню Шэклтана ў 1909 годзе пасля экспедыцыі «Німрада»[33], абодва абменьваліся ветлівымі лістамі аб сваіх антарктычных планах у 1909—1910 гадах[34].

Пазней, фактычна да самага канца жыцця Скот не прыйшоў да пераканання, што выкарыстанне ездавых сабак і лыж вызначае поспех антарктычных паходаў углыб мацерыка. На яго думку, сабакі не маглі канкурыраваць з традыцыйным перамяшчэннем грузаў з выкарыстаннем мускульнай сілы чалавека[35].

Навуковыя вынікі экспедыцыі ўключалі важныя біялагічныя, заалагічныя і геалагічныя звесткі[36]. Аднак некаторыя метэаралагічныя і магнітныя паказанні пазней падвергнуліся крытыцы, як дылетанцкія і недакладныя[37][38]. У цэлым дасягненні экспедыцыі Скота складана пераацаніць: была адкрыта частка антарктычнай сушы — паўвостраў Эдуарда VII, вывучана прырода бар’ера Роса, праведзена першае ў свеце рэкагнасцыровачнае даследаванне прыбярэжнага горнага ланцугу, які ўваходзіць у склад Трансантарктычных гор[7].

Па завяршэнні экспедыцыі запатрабавалася дапамога двух дапаможных караблёў, барка «Морнінг» і кітабойнага судна «Тэра Нова», а таксама некаторая колькасць выбуховых рэчываў, каб вызваліць «Дыскаверы» ад лёду, які скаваў карабель[39][заўв 1].

5 сакавіка 1904 года «Дыскаверы» перасёк Паўднёвы палярны круг у адваротным кірунку і 1 красавіка ўвайшоў у гавань Літэлтана  (руск.). 8 чэрвеня ён рушыў на радзіму праз Ціхі акіян і Фалклендскія астравы. 10 верасня 1904 года экспедыцыя вярнулася ў Портсмут.

Паміж экспедыцыямі

[правіць | правіць зыходнік]

Народны герой

[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскія ўлады Лондана не аказалі гасціннасці людзям, якія годна падтрымалі рэпутацыю англійскіх маракоў як смелых даследчыкаў. Замест бяседы ў ратушы — сняданак на складзе.
Каманда «Дыскаверы» складаецца з ваенных маракоў, і флот ганарыцца імі, аднак і першы лорд, і ўсе астатнія лорды Адміралцейства бліскалі адсутнасцю. Афіцыйнае тлумачэнне абвяшчала, што яны вельмі шкадуюць, але павінны прысутнічаць на больш важных мерапрыемствах — якіх менавіта, не паказвалася.
Лорд-мэр даслаў шэрыфа, які сказаў некалькі слоў.

Водгук выдання «Дэйлі экспрэс» на сустрэчу «Дыскаверы» ў Лондане[41].

Яшчэ ў Новай Зеландыі экспедыцыянерам аказалі вельмі добры прыём: з іх не бралі грошай за наведванне клубаў, праезд па чыгунцы і пражыванне ў гасцініцах[7][42]. Скот накіраваў у Лондан тэлеграму, якая паведамляла аб шчаслівым вяртанні. У адказ кароль накіраваў Скоту адразу два віншаванні, а Каралеўскае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго Каралеўскім медалём  (англ.), які быў уручаны маці даследчыка[43].

Па прыбыцці 10 верасня 1904 года экспедыцыйнага судна ў Портсмут Скот атрымаў званне капітана 1-га рангу[44]. На бяседзе, арганізаванай гарадскімі ўладамі, ён падкрэсліў заслугі ўсіх сваіх падначаленых і дадаў: «Мы зрабілі шмат адкрыццяў, але ў параўнанні з тым, што засталося зрабіць, гэта не больш, чым драпіна на лёдзе»[7][45].

Аднак, калі «Дыскаверы» 15 верасня прыбыў у Лондан у Ост-Індскія докі, камандзе быў аказаны вельмі сціплы прыём: прывітальная бяседа адбылася толькі на наступны дзень у складскім памяшканні, дзе не прысутнічаў ні адзін з лордаў Адміралцейства, хоць пераважная большасць экспедыцыянераў былі ваенна-марскімі службоўцамі. Лорд-мэр даслаў замест сябе шэрыфа. Бяседу ўзначальваў сэр Клемент Маркхэм. Газета «Дэйлі экспрэс» апублікавала поўны абурэння водгук на падобны прыём[7].

Між тым усе нягоды экспедыцыі выклікалі захапленне публікі, і Скот стаў народным героем. Ён быў узнагароджаны Залатымі медалямі геаграфічных таварыстваў Англіі, Шатландыі, Філадэльфіі, Даніі, Швецыі, Злучаных Штатаў Амерыкі. Ганараваўся Палярным медалём. Скот быў запрошаны ў замак Балмарал  (англ.), дзе кароль Эдуард VII узвёў яго ў камандоры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна  (руск.)[46]. Імператарскае Рускае геаграфічнае таварыства абрала яго сваім ганаровым членам, а ў пачатку 1905 года Скот быў абраны ганаровым доктарам навук Кембрыджскага ўніверсітэта. Усе без выключэння навуковыя работнікі экспедыцыі атрымалі Антарктычны медаль, адліты па асабістым загадзе караля Эдуарда VII[7].

Наступныя некалькі гадоў Скот быў пастаянна заняты прысутнасцю на разнастайных прыёмах, чытаннем лекцый і напісаннем экспедыцыйных справаздач аб падарожжы «Дыскаверы». Ён наведаў Эдынбург, Глазга, Дандзі, Гуль, Істбарн, і людзі, якія сустракалі яго на чыгуначных вакзалах, здзіўлена заўважалі, што Роберт Фалкан заўсёды выходзіў з вагона трэцяга класа. Акрамя прыроджанай сціпласці, Скота ўсё яго жыццё пераследвала фінансавая беднасць. У студзені 1906 года, скончыўшы кнігу «Падарожжа на „Дыскаверы“», ён аднавіў сваю ваенна-марскую кар’еру, спачатку ў якасці памочніка камандуючага ваенна-марской разведкай пры Адміралітэце, а ў жніўні ўжо як сцяг-капітан марскога лінейнага карабля сэра Джорджа Эджэртана «HMS Victorious»[7][47]. Цяпер Скот уваходзіў у самыя высокія сацыяльныя колы: тэлеграма Маркэму ў лютым 1907 года згадвае пра сустрэчу з каралевай і наследным прынцам Партугаліі, а больш позні ліст дадому паведамляе пра сняданак з Галоўнакамандуючым Флоту і прынцам Генрыхам Прускім[48].

Дыспут з Шэклтанам

[правіць | правіць зыходнік]
Эрнэст Шэклтан, каля 1911 года.

У пачатку 1906 года Скот прыступіў да перагавораў з Каралеўскім геаграфічным таварыствам аб магчымым фінансаванні сваіх будучых антарктычных экспедыцый[49]. У сувязі з гэтым, навіна аб тым, што Эрнэст Шэклтан абвясціў праз прэсу[50] пра свае планы адправіцца на старую базу «Дыскаверы» і адтуль у складзе сваёй экспедыцыі рушыць да Паўднёвага полюса, вельмі абурыла Роберта і, у асаблівасці, сэра Маркхэма[51]. У першым з серыі лістоў Скот сцвярджаў, што ўся вобласць вакол Мак-Мёрда з’яўляецца яго ўласным «полем дзейнасці» і што Шэклтану варта працаваць у іншым месцы[51]. У тым жа годзе Скота рашуча падтрымаў былы заолаг «Дыскаверы» Эдвард Уілсан, які сцвярджаў, што правы Скота распаўсюджваюцца на ўвесь сектар мора Роса[52]. Шэклтан саступаць адмовіўся. Але пазней, каб выйсці з тупіковай сітуацыі, ён пагадзіўся, і ў лісце Скоту ад 17 мая 1907 года абяцаў працаваць на ўсход ад 170 мерыдыяна[7][51][50]. Пагадненне было пацверджана пісьмова пры асабістай сустрэчы Скота і Шэклтана ў Лондане[50], але яго наяўнасць ніколі не афішавалася[50]. Аднак гэта было абяцанне, якое Шэклтан стрымаць не змог: усе альтэрнатыўныя месцы для разбіўкі лагера апынуліся непадыходнымі. Ён заснаваў сваю базу на мысе Ройдс у праліве Мак-Мёрда ў 25 км ад базы «Дыскаверы». Такое парушэнне пагаднення выклікала сур’ёзныя змены ў адносінах паміж Скотам і Шэклтанам[53].
Біёграф і гісторык Б. Рыфенбург мяркуе, што «з этычнага пункту гледжання Скот не павінен быў патрабаваць падобнага абяцання», і ў якасці контраргумента да непрымірымасці Скота прыводзіць стаўленне Фрыцьёфа Нансена да ўсіх, хто звяртаўся да яго па кансультацыю. Незалежна ад таго, былі яны для яго канкурэнтамі ці не, Нансен забяспечваў усіх бясплатна каштоўнымі звесткамі і парадамі[54].

Роберт і Кэтлін Скот у Новай Зеландыі, 1910 год.

Экспедыцыя «Дыскаверы» прынесла Скоту вялікую славу. Ён стаў членам вышэйшага грамадства эпохі караля Эдуарда VII, і на неафіцыйным ранішнім прыёме ў 1907 годзе адбылася яго першая сустрэча з Кэтлін Брус[50][55], свецкай дамай з касмапалітычнымі поглядамі. Кэтлін была таксама скульптарам, яна прайшла навучанне ў Агюста Радэна[56]. Сярод яе блізкіх знаёмых былі Айседора Дункан, Пікаса і Алістэр Кроўлі  (англ.)[57]. Пра той дзень Кэтлін будзе пазней успамінаць: «Ён быў не вельмі малады, верагодна, гадоў сарака, і не вельмі прыгожы. Але выглядаў ён поўным сіл і энергіі, і я стала чырвоная, як дурнічка, калі заўважыла, што ён спытаў пра мяне свайго суседа»[50]. Першая сустрэча Кэтлін са Скотам была вельмі кароткай, але калі яны сустрэліся ў другі раз у тым жа годзе, узаемнае прыцягненне было відавочным. Пачаліся бурныя заляцанні; Скот не быў адзіным прыхільнікам дзяўчыны — яго галоўным сапернікам з’яўляўся пісьменнік Гілберт Кенан. Працяглыя адсутнасці Роберта ў моры таксама не спрыялі заваяванню сэрца Кэтлін[58]. Двойчы яна хацела разарваць адносіны, але Скот толькі адказваў: «Не спяшайся, дзяўчынка»[50]. 2 верасня 1908 года настойлівасць і цярпенне Роберта былі ўзнагароджаныя. Вяселле адбылося ў каралеўскай капліцы палаца Хэмптан-корт[59]. Іх адзінае дзіця, Пітэр Скот  (англ.), нарадзіўся 14 верасня 1909 года і атрымаў імя ў гонар Пітэра Пэна, галоўнага персанажа аднайменнай казкі Джэймса Мэцью Бары, блізкага сябра Скота, а сярэдняе імя — у гонар сэра Клемента Маркхэма[60].

Скот абвясціў пра свае планы датычна другой антарктычнай экспедыцыі. Шэклтан вярнуўся, так і не дасягнуўшы полюса. Гэта дало штуршок Скоту да працягу сваёй працы[61][62]. 24 сакавіка 1909 года ён быў прызначаны памочнікам па марскім пытаннях Другога лорда Адміралцейства і атрымаў магчымасць перабрацца ў Лондан. У снежні Скот быў вызвалены ад пасады з захаваннем палавіннага жалавання, каб ён меў магчымасць сабраць каманду Брытанскай антарктычнай экспедыцыі 1910 года[62]. У далейшым экспедыцыя атрымала назву «Тэра Нова», у гонар аднайменнага экспедыцыйнага судна, што ў перакладзе з лацінскай азначае «Новая зямля»[63].

Экспедыцыя «Тэра Нова»

[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскім геаграфічным таварыствам была выказана надзея, што планаваная экспедыцыя будзе «навуковай у першую чаргу, з разведкай і дасягненнем полюса — у другую»[64], але, у адрозненне ад экспедыцыі «Дыскаверы», ні Геаграфічнае, ні Каралеўскае таварыства не адказвалі на гэты раз за яе арганізацыю[62]. У сваім звароце да грамадскасці Скот заявіў, што галоўнай яго мэтай будзе «дасягнуць Паўднёвага полюса, а таксама забяспечыць для Брытанскай імперыі гонар гэтага дасягнення»[64][65].

Фінансаванне адбывалася па большай частцы з прыватных фондаў і ахвяраванняў[65]. Сабраўшы неабходную суму для першага сезона, Скот вырашыў пачаць экспедыцыю, перадаручыўшы ўсе абавязкі па далейшым зборы сродкаў Клементу Маркхэму. Аднак ужо падчас зімоўкі Скот быў вымушаны прасіць экспедыцыянераў адмовіцца ад заробку за другі год. Сам жа ён перадаў фонду экспедыцыі як уласнае жалаванне, так і любыя віды ўзнагароджання, якія будуць яму належаць[66]. Збор сродкаў у Брытаніі праходзіў вельмі павольна, нягледзячы на ​​ўсе намаганні былога прэзідэнта геаграфічнага таварыства і жонкі Скота. Заклік да грамадскасці даручылі скласці сэру Артуру Конан Дойлю[66], але да снежня 1911 года было сабрана не больш за 5000 фунтаў, тады як міністр фінансаў Лойд Джордж катэгарычна адмовіў у дадатковай субсідыі[66].

У якасці транспарту для экспедыцыі былі абраныя коні, мотасані і сабакі. Скот мала што ведаў пра асаблівасці працы з коньмі, але раз яны, відаць, добра служылі Шэклтану, ён меркаваў, што таксама павінен іх выкарыстоўваць[67][68]. Калі эксперт па сабакам Сесіл Мірз адпраўляўся ў Сібір для іх выбару і пакупкі, Скот загадаў купіць там і маньчжурскіх коней. Мірз не меў дастаткова вопыту ў гэтай справе, у сувязі з чым былі набыты ў асноўным жывёлы нізкай якасці, які дрэнна падыходзілі для працяглай працы ў антарктычных умовах[69]. У гэты час Скот праводзіў час у Францыі і Нарвегіі, выпрабоўваючы мотасані. Ён таксама прыняў у штат Бернарда Дэя, эксперта па рухавікам, які прымаў удзел у экспедыцыі Шэклтана[70].

Скот вядзе дзённік. Мыс Эванса, зіма 1911 года.

26 лістапада 1910 года судна «Тэра Нова» адплыло ад берагоў Новай Зеландыі. Яшчэ ў самым пачатку экспедыцыя пацярпела шэраг няўдач, якія перашкодзілі паўнавартаснай працы ў першым сезоне і падрыхтоўцы да асноўнага палярнага паходу. На шляху з Новай Зеландыі да Антарктыкі судна «Тэра Нова» трапіла ў моцны шторм: для яго выратавання было прынята рашэнне выкінуць за борт дзесяць мяшкоў з вуглём. Калі помпы засарыліся і ўзровень вады стаў рэзка падымацца — афіцэры і матросы на працягу ўсёй ночы вычэрпвалі ваду вёдрамі, перадаючы іх па ланцужку. Да раніцы аказалася, што два каня здохлі, аднаго сабаку змыла за борт, 65 галонаў бензіну і скрыня спірту былі страчаныя[71]. Неўзабаве судна трапіла ў ледзяную пастку на цэлых 20 дзён[72], што азначала прыбыццё бліжэй да канца сезона, скарачэнне часу на падрыхтоўку да зімоўкі і дадатковы выдатак каштоўнага вугалю. Адны мотасані пры выгрузцы з судна праваліліся пад лёд і былі страчаныя[71][73]. Адправіўшыся да старой базы экспедыцыі «Дыскаверы», Скот выявіў хаціну даверху забітай снегам, цвёрдым як лёд: Шэклтан, пакідаючы яе, не замацаваў акно як след[71]. На наступны дзень судна «Тэра Нова», разгортваючыся, наскочыла на падводную скалу. Аднак, праз некалькі гадзін, яго ўсё ж удалося зняць з мялі[71].
Дрэнныя ўмовы надвор’я і цяжкі стан коней, якія ніяк не маглі прывыкнуць да антарктычнага клімату, вымусілі закласці склад «Адна тона» у 35 мілях ад запланаванага месца на 80°[74]. Лоўрэнс Отс  (англ.), які адказваў за коней, параіў Скоту забіць іх для павелічэння запасу каніны і прасунуць склад бліжэй да 80°; Скот адхіліў савет Отса, вырашыўшы захаваць коней, на што той адказаў: «Сэр, я баюся, што Вы пашкадуеце, не прыслухаўшыся да маёй парады»[75]. Шэсць коняў здохлі падчас гэтага паходу[71]. На зваротным шляху сабачая запрэжка, на якой ехалі Скот і Сесіл Мірз, правалілася ў расколіну: сабакі павіслі на збруі, а сані з людзьмі нейкім цудам не рушылі ўслед за імі. Сабакі неўзабаве былі выратаваны, за апошнімі двума Роберт спусціўся на вяроўцы[71]. А па вяртанні ў лагер экспедыцыянераў чакала ашаламляльнае паведамленне: у Кітовай бухце  (англ.), усяго ў 200 мілях на ўсход, размясціўся Амундсен са сваёй групай і вялікай колькасцю сабак[71].

Скот адмовіўся ад змены сваіх планаў і запісаў у дзённіку[74]:

Найбольш правільным і разумным для нас будзе паводзіць сябе так, як быццам нічога не адбылося. Ісці наперад і паспрабаваць зрабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля гонару радзімы — без страху ці панікі.

Прызнаючы, што нарвежская база была бліжэй да полюса і што Амундсен мае значны досвед перамяшчэння на сабачых запрэжках, Скот лічыў, што мае перавагу, паколькі яму трэба будзе падарожжа па знаёмым маршруце, які быў раней ужо даследаваны Шэклтанам[76].

Паход да Паўднёвага полюса

[правіць | правіць зыходнік]
Шляхі канкуруючых экспедыцый у Антарктыдзе: маршруты Скота (зялёны) і Амундсена (чырвоны).

Экспедыцыя «Тэра Нова» складалася з дзвюх партый: Паўночнай і Паўднёвай. У задачы Паўночнай партыі ўваходзілі выключна навуковыя пошукі, тады як Паўднёвай — заваяванне полюса. Паход на поўдзень пачаўся 1 лістапада 1911 года, калі для закладкі харчовых складоў былі накіраваны тры групы, якія выкарыстоўвалі ў якасці сродкаў транспарціроўкі мотасані, коней і сабак і перамяшчаліся з рознай хуткасцю[77]. Пазней дзве дапаможныя групы павінны былі павярнуць назад, а асноўная — здзейсніць кідок да полюса[78].

Аднак часткова з-за пралікаў пры планіраванні экспедыцыі, часткова з-за збегу абставін, мотасані неўзабаве выйшлі з ладу, а нешматлікіх пакінутых у жывых коней прыйшлося застрэліць пры арганізацыі аднаго з лагераў, які атрымаў тады назву «Лагер „Бойня“»[78]. Цяжкія сані праз расколіны ў ледзяных глетчарах людзям давялося цягнуць на сабе.

3 студзеня Скот прыняў рашэнне адносна таго, хто непасрэдна пойдзе да полюса (Скот, Эдвард Уілсан, Лоўрэнс Отс, Эдгар Эванс  (англ.)) і расстаўся з астатнімі, аднак узяў у паход да полюса пятага члена экспедыцыі — лейтэнанта Генры Баўэрса  (укр.)[78], хоць колькасць харчавання разлічвалася на групу з чатырох чалавек. Эдвард Эванс, які ўзначаліў дапаможны атрад на зваротным шляху, успамінаў пазней пра той дзень[78]:

Мы часта азіраліся, пакуль капітан Скот і яго чацвёра спадарожнікаў не ператварыліся ў чорную кропку на гарызонце. Тады мы і думаць не маглі, што апынемся апошнімі, хто бачыў іх жывых, што наша трохразовае «Ура!» на гэтым змрочным пустэльным плато будзе апошнім прывітаннем, якое яны пачуюць.

4 студзеня група Скота дасягнула 88-й паралелі, але слядоў нарвежцаў відаць не было. 10 студзеня пад 88° 29' быў закладзены склад «Паўтара градуса», а 15 студзеня, прайшоўшы больш за 47 міль, быў уладкаваны «Апошні склад». Да полюса заставалася 27 міль[78].

16 студзеня, прайшоўшы крыху больш за сем міль, Баўэрс першым заўважыў на гарызонце кропку, якая пазней апынулася чорным сцягам. Паблізу былі рэшткі лагера, мноства сабачых слядоў. Скот запісаў у дзённіку: «Тут мы зразумелі ўсё. Нарвежцы апярэдзілі нас і першымі дасягнулі полюса»[78].

17 студзеня Скот і яго спадарожнікі дасягнулі мэты, дзе выявілі палатку Амундсена і таблічку, на якой была пазначана дата заваявання полюса — больш чым за месяц да таго дня. У намёце знаходзілася запіска, адрасаваная Амундсенам Скоту, з просьбай перадаць вестку аб заваяванні полюса каралю Нарвегіі на той выпадак, калі нарвежцы загінуць на зваротным шляху. Група Скота зрабіла некалькі здымкаў і замалёвак, узвяла гурый і ўстанавіла брытанскі сцяг[78]. Скот запісаў у дзённіку[заўв 2]:

Вялікі Бог! Гэта страшнае месца, а нам і без таго жудасна ўсведамляць, што праца наша не ўвянчаліся заваяваннем першынства. Вядома, прыйсці сюды таксама што-небудзь ды значыць, а вецер заўтра можа стаць нашым сябрам! Цяпер — рывок дадому і адчайная барацьба за права даставіць вестку першымі. Не ведаю, ці вытрымаем мы?

Канец паходу і смерць

[правіць | правіць зыходнік]
18 студзеня 1912 года. Апошняя фатаграфія экспедыцыі Скота. Злева направа: Эдвард Уілсан, Генры Баўэрс, Эдгар Эванс, Роберт Скот, Лоўрэнс Отс.

18 студзеня члены экспедыцыі адправіліся ў зваротны шлях. Скот пісаў: «Такім чынам, мы павярнуліся спіной да жаданай мэты, усталі тварам да 900 міль цяжкага шляху — і бывайце, нашы мары!»[80]. Да 31 студзеня група дасягнула склада «Тры градусы», забраўшы прадукты харчавання і павялічыўшы дзённы рацыён. 2 лютага Скот паслізнуўся і пашкодзіў плячо, яшчэ раней Уілсан расцягнуў звязкі, а ў Эванса былі пашкоджаныя рукі і абмарожаны нос. 4 лютага Скот і Эванс праваліліся ў расколіну — у першага драпіны, а Эванс моцна стукнуўся галавой[81], і значна пазней Уілсан прыйдзе да высновы, што падчас падзення быў пашкоджаны мозг[80]. Аднак Эванс працягваў ісці і стараўся не адставаць, хоць Скот адзначаў, што «Эванс неяк тупее і становіцца ні да чаго не здольны»[82]. Дзень 17 лютага стаў для яго апошнім. У чарговы раз ён адстаў ад групы, а калі яго таварышы вярнуліся і паднялі таго на ногі — Эванс здолеў прайсці ўсяго некалькі крокаў, пасля чаго зноў упаў. Неўзабаве ён страціў прытомнасць, а калі яго данеслі да палаткі — пачалася агонія[80]. Крыху пазней пасля паўночы старшына Эдгар Эванс памёр[80][83]. На той час члены паходу ўжо жорстка пакутавалі ад холаду, голаду, абмаражэнняў, снежнай слепаты і фізічнай знямогі[7][80].

9 сакавіка, дасягнуўшы склада «Гара Хупер», Скот знайшоў пацверджанні горшым асцярогам: «Сабачыя запрэжкі, якія маглі выратаваць нас, мабыць, не былі тут», — запісаў ён у дзённіку[80]. 11 сакавіка Скот загадаў Уілсану выдаць з паходнай аптэчкі кожнаму па трыццаць таблетак опіуму на крайні выпадак, тады як Уілсан пакінуў сабе толькі адну ампулу морфію[80]. 15 сакавіка Лоўрэнс Отс, які больш не мог ісці з-за моцнага абмаражэння ног[84], папрасіў пакінуць яго на ледавіку, каб даць шанец выратавацца таварышам. Але зрабіць гэта ніхто не мог, а таму раніцай наступнага дня, напярэдадні свайго дня нараджэння, Отс сказаў спадарожнікам, выпаўзаючы з палаткі басанож: «Я толькі выйду на паветра і вярнуся не адразу»[80]. Члены экспедыцыі разумелі, што азначаюць гэтыя словы, і спрабавалі адгаварыць таварыша, аднак у той жа час усведамлялі, што Отс паступае як «высакародны чалавек і англійскі джэнтльмен». Цела Лоўрэнса Отса так ніколі і не было знойдзена[85].

21 сакавіка Скот з астатнімі членамі экспедыцыі быў вымушаны спыніцца ў 11 мілях ад лагера «Адна тона». Далейшае прасоўванне стала немагчымым з-за моцнага бурану[80][86]. 23 сакавіка яны заставаліся ўсё на тым жа месцы[87]. Да 29 сакавіка становішча не змянілася, і Скот зрабіў свой апошні запіс у дзённіку[80]:

Кожны дзень мы збіраліся адправіцца да склада, да якога засталося 11 міль, але за палаткай не сцішаецца завіруха. Не думаю, каб мы маглі зараз спадзявацца на лепшае. Будзем трываць да канца, але мы слабеем, і смерць, вядома, блізкая. Шкада, але не думаю, што змагу пісаць яшчэ.
Дзеля Бога, не пакіньце нашых блізкіх!

Роберт Фалкан Скот загінуў 29 альбо 30 сакавіка. Мяркуючы па тым, што ён ляжаў у незасцягнутым спальным мяшку і забраў сабе дзённікі абодвух таварышаў, ён апошнім расстаўся з жыццём[88][89][заўв 3]. 12 лістапада 1912 года пошукавай групай «Тэра Новы» былі знойдзены целы Скота і яго таварышаў, дзённікі экспедыцыі і развітальныя лісты. Іх апошні лагер стаў ім магілай, а апушчаная палатка — пахавальным саванам. Над месцам іх гібелі была ўзведзена высокая піраміда са снегу, яе вяршыню ўвянчала падабенства крыжа, зробленае з лыж[91].

Дзесяцігоддзі штармоў і снежных буранаў заключылі ў ледзяны панцыр піраміду, якая стаіць на шэльфавым ледавіку Роса, які няўхільна рухаецца да аднайменнага мора. У 2001 годзе даследчык Бентлі Чарлз выказаў меркаванне, што палатка з целамі пахавана прыблізна пад 23 метрамі лёду і знаходзіцца прыблізна ў 48 кіламетрах ад таго месца, дзе рассталіся з жыццём апошнія члены паходу Скота да Паўднёвага Полюса. На думку Бентлі, прыблізна праз 275 гадоў гэты ледавік дасягне мора Роса, і, магчыма, ператварыўшыся ў айсберг, пакіне Антарктыду назаўжды[92].

Услаўленне і памяць

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Скота, Уілсана і Баўэрса, 1912 год.
Крыж на ўзгорку Абсервер.
Скульптура Роберта Скота работы Кэтлін Скот. Крайстчэрч, Новая Зеландыя.

У студзені 1913 года судна «Тэра Нова» адправілася ў зваротны шлях. Яшчэ адзін вялікі крыж быў зроблены карабельнымі цеслямі з чырвонага дрэва, на якім была выгравіравана цытата з паэмы «Уліс  (англ.)» Альфрэда Тэнісана  (бел. (тар.)): «Змагацца, шукаць, знайсці і не здавацца». Крыж быў усталяваны на ўзгорку Абсервер, адкуль адкрываецца від на першую базу Скота, у якасці пастаяннага мемарыяла загінулым[93].

Свет быў праінфармаваны аб трагедыі, калі «Тэра Нова» дасягнула порта Аамару  (руск.) ў Новай Зеландыі 10 лютага 1913 года[94]. За некалькі дзён Скот стаў нацыянальным героем[95], яго гісторыя спрыяла ўздыму нацыянальнага духу. Джэймс Бары пісаў: «Няма такога брытанца, які б не адчуў у гэтыя дні прыліў гонару, даведаўшыся з паслання, напісанага ў намёце, на што здольна яго племя»[96]. Газета «Вячэрні Лондан» заклікала, каб школьнікам па ўсім свеце быў прачытаны аповяд пра Роберта Фалкана Скота, і каб гэта чытанне адбылося падчас памінальнай службы ў саборы Святога Паўла[97]. У дзень памінання многія прыватныя фірмы прыспусцілі дзяржаўныя сцягі, а рамізнікі прымацавалі да пуг стужкі[96]. Сабор змясціў у сябе больш за 8 тысяч чалавек, яшчэ каля дзясяці тысяч засталіся ля яго дзвярэй[заўв 4][96]. На гэтай цырымоніі прысутнічалі практычна ўсе вышэйшыя чыны Вялікабрытаніі на чале з каралём Георгам V, які знаходзіўся ў зале ў форме простага марака. У гэты ж самы час малебен адслужылі ў многіх гарадах Брытаніі, Сіднеі і Кейптаўне[96].
Роберт Бадэн-Паўэл  (бел. (тар.)), заснавальнік Асацыяцыі скаўтаў, запытваў: «Брытанцы здаюцца? Не!… У брытанцаў закладзена мужнасць і сіла духу. Капітан Скот і Капітан Отс паказалі нам гэта»[98].

Членам экспедыцыі, якія засталіся жывымі, аказалі адпаведныя ўшанаванні. Ваенна-марскім флотам былі арганізаваны вітальныя мерапрыемствы, а экспедыцыянеры ўзнагароджаны Палярнымі медалямі. Замест рыцарства, якое атрымаў бы Скот па вяртанні, яго ўдава Кэтлін Скот атрымала званне і статус ўдавы кавалера ордэна Лазні[96][99][заўв 5]. У 1922 годзе яна выйшла замуж за Эдуарда Хілтана-мал., які пазней стаў лордам Кенетам (Кэтлін Скот стала лэдзі Кэтлін Кенет), і заставалася доблеснай, самаадданай абаронцай рэпутацыі Скота да самай смерці ва ўзросце 69 гадоў у 1947 годзе[100].

Артыкул «The Times», аддаючы даніну памяці Роберту ў нью-ёркскай прэсе, заявіў, што і Амундсен, і Шэклтан былі ўражаны тым, што «такая катастрофа магла спаткаць настолькі добра арганізаваную экспедыцыю»[101]. Калі падрабязнасці смерці Скота сталі вядомыя, Амундсен заявіў: «Я б з радасцю адмовіўся ад якой бы там ні было славы або грошай, калі такім чынам я змог бы выратаваць Скота ад яго жудаснай смерці. Мой трыумф азмрочаны думкай аб яго трагедыі, яна пераследуе мяне»[96][102]. Гэтая прамова была ў значнай ступені не столькі данінай павагі Скоту, колькі адказам на шматлікія абвінавачванні Амундсена ў «неспартыўнай хітрасці»[103]. Яшчэ да весткі аб смерці Скота Амундсен быў абражаны «насмешлівым тостам»: прэзідэнт Каралеўскага геаграфічнага таварыства лорд Керзан на бяседзе, якая адбылася ў гонар палярнага трыўмфатара, вымавіў тост «тройчы ўра сабакам Амундсена!». На думку Хантфарда, гэта і прывяло Амундсена да вырашэння адмовіцца ад ганаровага сяброўства ў геаграфічным таварыстве[104][105].

Скульптура Роберта Скота ў доках Портсмута.

Стан Роберта пасля смерці ацэньваўся ў 5067 фунтаў 11 шылінгаў і 7 пенсаў (каля 389 000 фунтаў па мерках 2010 года)[13][заўв 6]. Аднак пасля публікацыі апошняй просьбы Скота паклапаціцца пра сем’і загінулых прэм’ер-міністр Герберт Эсквіт заявіў: «Заклік будзе пачуты!»[96]. Удовам Скота і Эванса адразу ж заснавалі пенсію ў 200 фунтаў. Было створана мноства фондаў дапамогі блізкім загінулых і фондаў для ўшанавання памяці Скота, якія пазней былі злітыя ў адзіны фонд. Так, «Scott’s Memorial Found» на момант сваёй ліквідацыі меў больш за 75 000 фунтаў (каля 5,5 млн). Грошы былі падзелены не ў роўнай прапорцыі: удава Скота, сын, маці і сёстры атрымалі ў агульнай складанасці £ 18 000 (1 300 000 фунтаў стэрлінгаў). Удава Уілсана атрымала £ 8500 (600 000 фунтаў) і маці Баўэрса £ 4500 (330 000 фунтаў). Удава Эдгара Эванса, яго дзеці і маці атрымалі 1500 фунтаў стэрлінгаў (£ 109 000). Лоўрэнс Отс паходзіў з заможнай сям’і, якая не мела патрэбу ў дапамозе[107].

На працягу дзясяці гадоў пасля трагедыі больш за 30 помнікаў і мемарыялаў былі ўсталяваныя на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Памяць аб загінулых была ўвекавечана ў розных формах, пачынаючы ад захавання простых рэліквій (сцяг санак Скота ў Эксетэрскім саборы  (англ.)), да заснавання навукова-даследчага палярнага інстытута імя Роберта Фалкана Скота ў Кембрыджы. Мноства іншых мемарыялаў былі ўзведзены ў розных частках свету, уключаючы статую, створаную яго ўдавой, у новазеландскім горадзе Крайстчэрч, адкуль Скот сышоў у сваю апошнюю экспедыцыю, і мемарыял высока ў Альпах, дзе Скот выпрабоўваў матарызаваныя сані[96][108]. У 1948 годзе паводле матываў экспедыцыі «Тэра Нова» быў пастаўлены мастацкі фільм «Скот з Антарктыкі», дзе галоўную ролю адыграў Джон Мілс, прадставіўшы ўзор класічнага брытанскага героя. У 1985 годзе на экраны выйшаў тэлевізійны міні-серыял «Апошняе месца на Зямлі», заснаваны на скандальнай біяграфіі Скота ад Роланда Хантфарда. У 2013 годзе планіраваўся выпуск фільма «Гонка да Паўднёвага полюса», ролю Скота ў якім выканаў бы акцёр Кейсі Афлек[109]. У 1980 годзе на сцэне была пастаўлена п’еса «Terra Nova» драматурга Тэда Талі, адно з цэнтральных месцаў у якой занялі ўяўныя дыялогі Скота са сваёй жонкай[13]. Навуковая база ЗША, заснаваная на Паўднёвым полюсе ў 1957 годзе, носіць назву «Амундсен-Скот» у памяць пра абодвух першаадкрывальнікаў. Касмічны астэроід № 876 быў названы імем Скота. Таксама ў яго гонар названы два ледавікі, горы на Зямлі Эндэрбі  (англ.) і востраў  (руск.) у Паўднёвым акіяне[110].

Ёсць таксама згадванне апошняй экспедыцыі Скота ў музыцы — англійская група «iLiKETRAiNS», якая выконвае музыку ў стылі інды і пост-рок, запісала[111] песню, якая называецца «Terra Nova», і аднайменны анімацыйны кліп, у якім адноўлены падзеі экспедыцыі. У гэтым музычным творы англійскія рок-выканаўцы ўсклалі віну за гібель экспедыцыі на Роберта Скота.

Скот (разам з Георгіем Сядовым і інш.) паслужыў адным з прататыпаў капітана Татарынава ў рамане «Два капітаны» Веніяміна Каверына; у прыватнасці, Татарынаў, як і Скот, пачынае развітальны ліст жонцы са слоў «Маёй ўдаве». Акрамя таго, дэвіз герояў рамана «Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца» — амаль паўтарэнне эпітафіі на памятным крыжы, устаноўленым у гонар Роберта Скота і яго таварышаў[7][93].

29 сакавіка 2012 года, у дзень стагадовай гадавіны з дня смерці Скота, разам з вялікім лікам мерапрыемстваў і выстаў, у саборы Святога Паўла адбылася памінальная служба[112][113], на якой прысутнічалі прынцэса Ганна, міністр замежных спраў Уільям Хейг  (англ.), першы марскі лорд  (англ.) адмірал сэр Марк Стэнхоўп, сэр Дэвід Атэнбора і больш за 2000 іншых прыхільнікаў памяці Роберта Скота[112]. У зале знаходзіліся таксама нашчадкі членаў экспедыцыі: мастачка Дафіла Скот (унучка Роберта), палярны гісторык Дэвід Уілсан (унучаты пляменнік Эдварда Уілсана), мастачка Джуліян Брок-Эванс (унучка Эдгара Эванса). Прынцэса Ганна, Дэвід Атэнбора і біскуп Лондана Рычард Чартрэс зачыталі прысутным выбраныя радкі з дзённіка Скота[114]. Прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран заявіў, што «гэтыя людзі дапамаглі звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на глабальнае значэнне Антарктыды»[112]. Рычард Чартрэс у сваёй пропаведзі сказаў, што вядомая на ўвесь свет фраза ў «незабыўным дзённіку» Скота «яго завяршала, аднак яна апынулася пачаткам таго, што мы адзначаем сёння. Сто гадоў таму Антарктыда была апошняй вялікай нязведанай пустыняй, але цяпер гэта найбуйнейшая ў свеце лабараторыя»[112]. Чартрес таксама выказаў меркаванне, што прыняты Дагавор аб Антарктыцы быў часткова створаны пад уплывам Скота і яго загінулых таварышаў[112]. Паводле задумы арганізатараў цырымоніі, у зале сабора павінен быў чуцца свіст ветру, а па відэасувязі гледачы бачылі б пейзаж нарвежскай Арктыкі. Аднак трансляцыя была заменена запісам, а мікрафоны рэгістравалі толькі гук капаючай вады: ледзяны пейзаж нечакана растаў і ператварыўся ў бруд, агаліўшы скалы[112]. Стывен Мос, аглядальнік газеты The Guardian, заключыў: «праз стагоддзе гэтая гісторыя ўсё яшчэ захоўвае дзіўны рэзананс»[112].

Адна з чатырох панэлей мемарыяльнага вітража ў гарадской царкве Бінтана, Уорыкшыр. Намаляваная піраміда з лёду і снегу, збудаваная над месцам апошняга супакаення Скота.

Рэпутацыя Скота заставалася нязменнай і пасля Другой сусветнай вайны, і праз многія гады пасля 50-й гадавіны яго смерці[115]. У 1966 годзе Рэджыналд Пунд, першы біёграф, якому быў прадастаўлены доступ да арыгіналу паходнага журнала Скота, паказаў на недахопы, якія пралілі новае святло на яго характар[115], хоць Пунд па-ранейшаму паказваў на асабісты гераізм і пісаў пра «выдатную разважанасць, якая ніколі не будзе пераўзыдзена»[116]. На працягу наступнага дзесяцігоддзя выходзілі з друку ўсё новыя і новыя кнігі, кожная з якіх у той ці іншай ступені кідала выклік грамадскаму ўспрыманню Роберта Скота. Самай крытычнай з іх была кніга «Людзі Скота» Дэвіда Томпсана (1977); на думку Томпсана, Скот не з’яўляўся героем, «па меншай меры, амаль да самага канца»[117] планіраванне экспедыцыі апісана як «бессістэмнае» і «некарэктнае»[118], яго кіраўніцтва экспедыцыяй характарызуецца як недастаткова дальнабачнае[119]. Такім чынам, да канца 1970-х, паводле слоў біёграфа Джонса, «была паказана неадназначнасць асобы Скота, а яго метады падвергнуты сумненню»[115].

У 1979 годзе выйшла самая буйная выкрывальная праца, падвойная біяграфія Скота і Амундсена ад Роланда Хантфарда. У ёй Скот намаляваны «гераічным няўмехай»[120]: «слабым, некампетэнтным, дурным»[121] і «неўраўнаважаным». Праца Хантфарда аказала моцны ўплыў на грамадства, змяніўшы грамадскую думку[122]. Нават гераізму Скота перад тварам смерці Хантфард кінуў выклік; ён палічыў яго зварот да грамадскасці зманлівым самаапраўданнем ад чалавека, які прывёў сваіх таварышаў да гібелі[115]. Пасля Хантфарда кнігі, якія выкрывалі капітана Скота, сталі звычайнай з’явай; Фрэнсіс Спафард у 1996 годзе пісаў пра «дзіўныя праявы бязладнасці»[123] і працягваў: «Скот прывёў сваіх кампаньёнаў да згубы, а затым прыкрыўся рыторыкай»[124]. Аўтар кніг пра падарожжы Пол Тэру ахарактарызаваў Скота як «бязладнага і дэмаралізаванага… загадкавага для сваіх людзей, непадрыхтаванага»[125]. Гэта згасанне славы Скота суправаджалася павышэннем папулярнасці яго былога канкурэнта — Эрнэста Шэклтана, спачатку ў Злучаных Штатах, але пазней і ў самой Вялікабрытаніі[126]. У 2002 годзе падчас правядзення нацыянальнага апытання ў Вялікай Брытаніі «100 найвялікшых брытанцаў» Шэклтан заняў адзінаццатае месца, тады як Скот — толькі 54-е[126].

Аднак у першыя гады XXI стагоддзя сітуацыя змянілася на карысць Скота, гісторык Стэфані Баршчэўскі называе гэта «рэвізіянісцкім пераглядам рэвізіянісцкім поглядаў»[127]. Метэаролаг Сьюзен Саламон у 2001 годзе выказала меркаванне, што прычынай гібелі Скота стала надзвычай нізкая тэмпература ў сакавіку таго года, а таксама анамальна неспрыяльныя ўмовы надвор’я бар’ера Роса лютага — сакавіка 1912 года, а зусім не асабістыя якасці кіраўніка экспедыцыі. Пры гэтым Саламон не адмаўляла абгрунтаванасць некаторых крытычных заўваг у адрас Скота[128][129]. У 2004 годзе палярны даследчык сэр Ранульф Файнс  (руск.) выдаў біяграфію, якая апраўдвала Скота і адначасова з гэтым абвяргала працу Хантфарда. Кніга была прысвечана «Сем’ям зняслаўленых мерцвякоў»[127][130]. Файнс быў пазней раскрытыкаваны некаторымі рэцэнзентамі за асабістыя і вельмі неэтычныя нападкі на Хантфарда і меркаванне пра тое, што асабісты палярны досвед Файнса даў толькі яму аднаму права ацэньваць поспехі і няўдачы Скота[131].

У 2005 годзе Дэвід Крэйн выдаў новую біяграфію Роберта Скота, якая, згодна з Баршчэўскі, «пазбаўлена ад грузу больш ранніх інтэрпрэтацый»[127]. Крэйн паказвае, як змяніўся светапогляд людзей з тых часоў, як быў створаны гераічны міф: «Мы бачым яго такім жа, якім вы бачылі і яны [сучаснікі Скота], але мы інстыктыўна яго ганім»[132]. Галоўным дасягненнем Крэйна, паводле Баршчэўскі, з’яўляецца аднаўленне чалавечага аблічча Скота, «значна больш эфектыўнае, чым рэзкасць Файнса, ці чым навуковая інфармацыя Саламон»[127]. Аглядальнік «Дэйлі Тэлеграф» Джаспер Рыс, апісваючы змяненне адносін біёграфаў да асобы Роберта, заўважае, што «ў бягучай антарктычнай метэасводцы Скот атрымлівае асалоду ад сваіх першых сонечных дзён за апошнюю чвэрць стагоддзя»[133].

  1. Паводле версіі Хантфарда, шлях прабівалі снарадамі карабельных гармат «Тэра Новы», без дапамогі выбуховых рэчываў[40].
  2. Запіс ад 17 студзеня. У большасці крыніц адсутнічае завяршэнне фразы — «за права даставіць вестку першымі». Журналіст Р. Хантфард мяркуе, што ў першых публікацыях дзённіка яно было схавана наўмысна[79].
  3. Хантфард паказвае, што Баўэрс, магчыма, памёр апошнім[90].
  4. Да стагадовай гадавіны з дня смерці Роберта Скота Нацыянальны архіў Брытанскага інстытута кіно апублікаваў на YouTube кароткае відэа, на якім захаваныя экіпажы высокапастаўленых асоб і народ, які сабраўся за агароджай.
  5. Гэты гонар не даваў права Кэтлін Скот называць сябе «лэдзі Скот», хоць у сваіх працах біёграфы Скота Файнс (p. 383) і Хантфард (с. 523) называюць яе менавіта так. Гэта не адпавядае публікацыі ў «The Times» ад 22 лютага 1913 года.
  6. Усе пераклады разлічваюцца па сістэме RPI basis per Measuringworth[106].
  1. Robert Falcon Scott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Captain Robert Falcon Scott // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. а б Kindred Britain
  5. Crane 2005, p. 84.
  6. Crane 2005, pp. 14–15.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Деев 2007, Ушедший в бессмертие.
  8. Crane 2005, pp. 22.
  9. а б Хантфорд 2011, с. 134.
  10. Crane 2005, p. 23.
  11. а б Crane 2005, p. 82.
  12. Crane 2005, p. 34.
  13. а б в Oxford Dictionary of National Biography — Scott, Robert Falcon
  14. Crane 2005, p. 50.
  15. а б Хантфорд 2011, с. 136—137.
  16. а б Crane 2005, pp. 39–40.
  17. а б в Fiennes 2003, p. 21.
  18. Fiennes 2003, p. 142.
  19. Crane 2005, p. 90.
  20. Preston 1999, pp. 28–29.
  21. Ладлэм 1989, с. 38.
  22. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 170.
  23. Ладлэм 1989, с. 44.
  24. Savours 2001, pp. 11–15, 110.
  25. Huntford, Shackleton 1985, с. 38.
  26. Crane 2005, pp. 161–167.
  27. Preston 1999, pp. 60–67.
  28. Preston 1999, pp. 60–67.
  29. Crane 2005, p. 270.
  30. Preston 1999, pp. 67–68.
  31. Crane 2005, pp. 240–241.
  32. Crane 2005, p. 310.
  33. Crane 2005, pp. 396–397.
  34. Preston 1999, p. 131.
  35. Jones 2003, p. 71.
  36. Fiennes 2003, p. 148.
  37. Хантфорд 2011, с. 267—268.
  38. Crane 2005, pp. 392–393.
  39. Preston 1999, pp. 78–79.
  40. Хантфорд 2011, с. 210.
  41. Ладлэм 1989, Билет третьего класса.
  42. Ладлэм 1989, с. 120.
  43. Ладлэм 1989, с. 121.
  44. Crane 2005, p. 309.
  45. Ладлэм 1989, Царапина на льду.
  46. Preston 1999, pp. 83–84.
  47. Preston 1999, pp. 28–29.
  48. Crane 2005, p. 334.
  49. Preston 1999, pp. 87.
  50. а б в г д е ё Ладлэм 1989, Зов юга.
  51. а б в Crane 2005, p. 335.
  52. Riffenburgh 2005, pp. 113–114.
  53. Preston 1999, p. 89.
  54. Riffenburgh 2005, p. 118.
  55. Crane 2005, p. 344.
  56. Preston 1999, p. 94.
  57. Crane 2005, p. 350.
  58. Crane 2005, pp. 362–366.
  59. Crane 2005, pp. 373–374.
  60. Crane 2005, p. 387.
  61. Preston 1999, pp. 100–101.
  62. а б в Ладлэм 1989, На сей раз — полюс.
  63. Fiennes 2003, p. 161.
  64. а б Crane 2005, pp. 397–399.
  65. а б Ладлэм 1989, Призыв к северу.
  66. а б в Ладлэм 1989, Приз.
  67. Preston 1999, p. 107.
  68. Crane 2005, pp. 432–433.
  69. Preston 1999, p. 113.
  70. Preston 1999, p. 112.
  71. а б в г д е ё Ладлэм 1989, Ещё одно судно.
  72. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, pp. 30–71.
  73. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, pp. 106–107.
  74. а б Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, pp. 187–188.
  75. Crane 2005, p. 466.
  76. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 369.
  77. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 407.
  78. а б в г д е ё Ладлэм 1989, Решительный штурм.
  79. Хантфорд 2011, с. 605.
  80. а б в г д е ё ж з і Ладлэм 1989, Последний лагерь.
  81. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 551.
  82. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 560.
  83. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, pp. 572–573.
  84. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 589.
  85. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, pp. 591–592.
  86. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 594.
  87. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 595.
  88. Huxley, Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O. 1913, p. 596.
  89. Jones 2003, p. 126.
  90. Хантфорд 2011, с. 582, 605—606.
  91. Huxley, Being the reports of the journeys and the scientific work undertaken by Dr. E.A. Wilson and the surviving members of the expedition 1913, pp. 345–347.
  92. Williams 2001, Heroic age still lives in Antarctica.
  93. а б Huxley, Being the reports of the journeys and the scientific work undertaken by Dr. E.A. Wilson and the surviving members of the expedition 1913, p. 398.
  94. Crane 2005, pp. 1–2.
  95. Preston 1999, p. 230.
  96. а б в г д е ё ж Ладлэм 1989, «Насколько вам его жалко?».
  97. Jones 2003, p. 201.
  98. Jones 2003, p. 352.
  99. Preston 1999, p. 231.
  100. Preston 1999, p. 232.
  101. The Polar Disaster. Captain Scott's Career, Naval Officer And Explorer. // The Times. — 1913-02-11. — P. 10.
  102. Хантфорд 2011, с. 602.
  103. Amundsen 1976, Publisher's notes.
  104. Хантфорд 2011, с. 618.
  105. Jones 2003, p. 90.
  106. «Five Ways to Compute the Relative Value of a UK Pound Amount, 1830 to Present», MeasuringWorth.com. Праверана 25 верасня 2011 года.
  107. Jones 2003, pp. 106—108: £ 34 000 (2009 = 2, 5 мільёны фунтаў) пайшлі блізкім загінулых, £ 17 500 (£ 1, 2 мільёны) на публікацыю навуковых вынікаў, £ 5100 (£ 370 000) на пакрыццё экспедыцыйных даўгоў, а рэшту — на стварэнне помнікаў і мемарыялаў.
  108. Register search results: New Zealand Historic Places Trust Pouhere Taonga(недаступная спасылка). // historic.org.nz. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 2011-9-25.
  109. Stepenberg A.. Casey Affleck to star in true and tragic adventure story Race to the South Pole (англ.)(недаступная спасылка). joblo.com (20 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 2012-9-29.
  110. БСЭ 1976, с. 525.
  111. Афіцыйны сайт гурту I like trains — Terra Nova
  112. а б в г д е ё Kennedy, 30 сакавіка 2012.
  113. Moss 2012.
  114. Kennedy, 29 сакавіка 2012.
  115. а б в г Jones 2003, pp. 287–289.
  116. Pound 1966, pp. 285–286.
  117. Thomson 1977, Preface, xiii.
  118. Thomson 1977, p. 153, 2018.
  119. Thomson 1977, p. 233.
  120. Хантфорд 2011, с. 604.
  121. Хантфорд 2011, с. 603.
  122. Jones 2003, p. 8.
  123. Spufford 1997, p. 384.
  124. Spufford 1997, pp. 104–105.
  125. Barczewski 2007, p. 260.
  126. а б Barczewski 2007, p. 283.
  127. а б в г Barczewski 2007, pp. 305–311.
  128. Solomon 2001, pp. 309–327.
  129. Barczewski 2007, p. 306.
  130. Barczewski 2007, p. 378.
  131. Dore 2006.
  132. Crane 2005, p. 11.
  133. Rees 2004.
  • Ладлэм Г. Капитан Скотт = Captain Scott / Пер. с англ. В. Голанта. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989. — 288 с. — ISBN 5-286-00406-7.
  • Скотт // Большая Советская Энциклопедия / Гл. ред. Прохоров А. М.. — 3-е. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23. Сафлор — Соан. — 640 с. — 631 000 экз.
  • Скотт Р. Ушедший в бессмертие // Экспедиция к Южному полюсу. 1910—1912 гг. Прощальные письма / Пер. с англ. В. А. Островского, под ред. М. Г. Деева. — М.: Дрофа, 2007. — 559 с. — (Библиотека путешествий). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-358-0547.
  • Хантфорд Р. Покорение южного полюса. Гонка лидеров = Scott and Amundsen. The Last Place on Earth / Отв. ред. М. Шалунова. — М.: МИФ, 2011. — 640 с. — ISBN 978-5-91657-323-7.
  • Amundsen R. Publisher's notes // The South Pole. — London: C. Hurst & Company, 1976. — ISBN 0-903983-47-8.
  • Barczewski S. Antarctic Destinies: Scott, Shackleton and the Changing Face of Heroism. — London: Hembledon Continuum, 2007. — ISBN 976-1-84725-192-3.
  • Crane D. Scott of the Antarctic: A Life of Courage, and Tragedy in the Extreme South. — London: HarperCollins, 2005. — 637 p. — ISBN 978-0-00-715068-7. OCLC 60793758
  • Fiennes R. Captain Scott. — London: Hodder & Stoughton, 2003. — 508 p. — ISBN 0-340-82697-5. OCLC 52695234
  • Huntford R. Shackleton. — London: Hodder & Stoughton, 1985. — ISBN 0-340-25007. OCLC 13108800
  • Huxley L. Scott's Last Expedition Vols I and II Smith. — London: Elder & Co, 1913. — Т. I: Being the Journals of Captain R.F. Scott, R.N., C.V.O... — ISBN 1-903464-12-9.
  • Huxley L. Scott's Last Expedition Vols I and II Smith. — London: Elder & Co, 1913. — Т. II: Being the reports of the journeys and the scientific work undertaken by Dr. E.A. Wilson and the surviving members of the expedition.. — ISBN 1-903464-12-9. OCLC 1522514
  • Jones M. The Last Great Quest: Captain Scott's Antarctic Sacrifice. — Oxford: Oxford University Press, 2003. — 352 p. — ISBN 0-19-280483-9. OCLC 59303598
  • Pound R. Scott of the Antarctic. — London: Cassell & Company, 1966. — 326 p.
  • Preston D. A First Rate Tragedy: Captain Scott's Antarctic Expeditions Constable. — London: Constable, 1999. — 269 p. — ISBN 0-09-479530-4. OCLC 59395617
  • Riffenburgh B. Nimrod: Ernest Shackleton and the Extraordinary Story of the 1907–09 British Antarctic Expedition. — London: Bloomsbury Publishing, 2005. — ISBN 0-7475-7553-4. OCLC 56659120
  • Savours, A. The Voyages of the Discovery: Illustrated History. — London: Chatham Publishing, 2001. — 160 p. — ISBN 1-86176-149-X.
  • Solomon S. The Coldest March: Scott's Fatal Antarctic Expedition. — London: Yale University Press., 2001. — 416 p. — ISBN 0-300-08967-8. OCLC 45661501
  • Spufford F. I May Be Some Time: Ice and the English Imagination. — London: Faber & Faber, 1997. — ISBN 0-571-17951-7. OCLC 41314703
  • Thomson D. Preface // Scott's Men. — London: Allen Lane, 1977. — 331 p. — ISBN 0-7139-1034-8.

Газетныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковая літаратура

[правіць | правіць зыходнік]