Ровенская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Рівненська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Роўна | ||||
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 | ||||
Кіраўнік | Віталь Коваль[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча | 20,047 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
360 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-56 | ||||
Тэлефонны код | 36 | ||||
Паштовыя індэксы | 33000–35867 | ||||
Код аўтам. нумароў | BK | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́венская во́бласць (укр.: Рі́вненська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Украіны. Плошча 20,047 тыс. км². Насельніцтва 1,156 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Роўна.
Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Украіны. Плошча тэрыторыі — 20 047 км². Тэрыторыя размешчана паміж 50°01' і 51°58' паўночнай шыраты і паміж 25°01' і 27°38' усходняй даўгаты. Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень 215 км, а з захаду на ўсход — 186 км.
Паўночная частка вобласці размешчана на Палескай нізіне і Клесіўскай раўніне, паўднёвая частка — на Валынскім узвышшы, Ровенскім і Гошчанскім плато, таксама ахоплівае схілы Падольскага ўзвышша і Крамянецкія горы[3].
Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці — горад Роўна.
Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Ровенскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які прызначаецца Прэзідэнтам Украіны.