Роджэр Сешнс | |
---|---|
англ.: Roger Sessions | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1985[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Арчыбальд Лоўеры Сешнс[d] |
Маці | Рут Хантынгтан Сешнс[d][3] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Horatio Parker[d] і Ernest Bloch[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, музычны крытык, кампазітар |
Жанры | опера, сімфонія і класічная музыка |
Выхаванцы | Ellen Taaffe Zwilich[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Роджэр Хантынгтан Сешнс (англ.: Roger Huntington Sessions; 28 снежня 1896, Бруклін — 16 сакавіка 1985, Прынстан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі кампазітар, музыказнаўца, педагог.
Музычную адукацыю атрымаў у Гарвардскім універсітэце, Ельскай музычнай школе і Кліўлендскім музычным інстытуце. Вучань Эрнеста Блоха і Гарацыа Паркера. У 1925—1933 гадах падарожнічаў па Еўропе (Фларэнцыя, Рым, Берлін). У 1928 годзе сумесна з Ааронам Коплендам заснаваў у Нью-Ёрку «Канцэрты сучаснай музыкі». У 1933 годзе ён канчаткова вярнуўся ў Амерыку, дзе з 1935 па 1969 гады выкладаў кампазіцыю ў Каліфарнійскім (у Берклі), Прынстанскім і Гарвардскім універсітэтах, а таксама ў Джульярдскай школе музыкі. Прыязджаў у СССР у 1958 годзе.
Сешнс з’яўляецца аўтарам дзвюх опер, 9 сімфоній, інструментальных канцэртаў, камернай музыкі. Створаныя ў 1930-х гадах, яго сачыненні напісаны ў неакласічным стылі; пасля 1950 года кампазітар захапіўся дадэкафоннай тэхнікай (якую трактаваў вельмі вольна), гэтаму спрыяла знаёмства з Луіджы Далапікалай.