Прафесійную кар’еру пачаў у 1958 у «Ліверпулі», стаў пазней з ім двойчы чэмпіёнам Англіі, адзін раз уладальнікам Кубка Англіі, тройчы уладальнікам Суперкубка Англіі і адзін раз фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. Дэбютаваў у складзе «Ліверпула» 9 верасня 1959 года, а апошні матч адыграў 13 снежня 1969 года. Першы мяч забіў у першым жа матчы за клуб 9 верасня 1959 года, а апошні 26 лістапада 1969 года. Усяго за «Ліверпул» правёў 492 матчы (404 у лізе) і забіў 286 галоў (245 у лізе). У 1969 годзе перайшоў у «Болтан Уондэрэрс», за які выступаў да завяршэння кар’еры гульца ў 1972 годзе, згуляўшы за гэты час 76 матчаў і забіўшы 24 мяча ў вароты супернікаў.