Розвіл
| ||||||||||||||||||
Розвіл (англ.: Roseville) — горад і буйны транспартны вузел у Каліфорніі. Насельніцтва — звыш 115 тысяч чалавек (2009). Уваходзіць у гарадскую агламерацыю Сакрамента. Розвіл размешчаны ў акрузе Пласер, на поўнач ад Сакрамента, сталіцы штата Каліфорнія, за 164 км на паўночны ўсход ад Сан-Францыска і 652 км на поўнач ад Лос-Анджэлеса. Плошча — 79 км², сярэдняя вышыня над узроўнем мора 50 метраў. Горад размяшчаецца на ўсходняй мяжы даліны Сакрамента-Велі (частка Каліфарнійскай даліны), ля падножжа горнай сістэмы Сьера-Невада.