Розуэл
| ||||||||||||||||||||||
Розуэл (англ.: Roswell) — горад акругі Чавес у паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Мексіка, ЗША. Насельніцтва складае 45 293 чалавек па перапісу 2000 года. Цэнтр земляробства, развіта малочная гаспадарка, жывёлагадоўля, здабыча нафты. У Розуэле знаходзіцца штаб-кватэра Ваеннага Інстытута Нью-Мексіка (NMMI). Нацыянальны заказнік Горкае Возера размешчаны ў некалькіх мілях на паўночны ўсход ад горада на рацэ Пекас, нацыянальны парк Бяздонныя Азёры — за 12 міляў на ўсход ад Розуэла.
Гарадок Розуэл вядомы дзякуючы Розуэльскаму інцыдэнту.