Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Рокішкіс (літ.: Rokiškis), традыцыйная беларуская назва — Рокішкі[2] — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Панявежыскага павета.
Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Рокішкісам да Другой сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХ—ХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.
Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла Св. Мацея.