Рола | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
букмал: Rollo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Вільгельм I[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 846 |
||||||
Смерць |
930 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Нармандская дынастыя | ||||||
Бацька | Рэгнвальд Эйстэйнсан[d][1] | ||||||
Маці | Рагнгільда Хролфсдацір[d][2][1] | ||||||
Жонка | Попа дэ Баё[d][3][4] і Гізела Французская[d][4] | ||||||
Дзеці | Вільгельм I[d][3], Адэль Нармандская[d][3], unknown (?)[d][2], Robert of Corbeil[d][2], Crespina de Normandie[d][2], Gerletta de Normandie[d][2] і Q75384572?[2] | ||||||
Веравызнанне | скандынаўскае язычніцтва[d] і каталіцтва | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рола (лац.: Rollo; каля 860 — каля 932) — першы герцаг Нармандыі (пад імем Роберт I), заснавальнік Нармандскай дынастыі, да якой належаў англійскі кароль Вільгельм I Заваёўнік. Таксама лічыцца заснавальнікам шатландскага клана Рола.
Паводле дадзеных анамастыкі, Рола або Ролан — гэта Франка-лацінскае імя, пад якім, верагодна, быў вядомы ў Францыі адзін з правадыроў вікінгаў Рольф Пешаход. Ён быў празваны «Пешаходам», таму што ні адзін конь не мог несці яго, бо ён быў вялікі і цяжкі. І ён вымушаны быў заўсёды перасоўвацца пешшу[5].
Згодна Дудону Сен-Кантэнскаму і Гіёму Жум’ежскаму, Ролан паходзіў з шляхетнай дацкай сям’і і быў вымушаны бегчы з Даніі пасля смерці свайго бацькі. Скандынаўскія сагі, перш за ўсё «Сага пра аркнейцаў», сведчаць аб нарвежскіх каранях першага кіраўніка Нармандыі. Спрэчка паміж прыхільнікамі дацкай і нарвежскай тэорый працягвалася да XX стагоддзя і да цяперашняга часу канчаткова не вырашана.
Шэраг гісторыкаў схіляецца да версіі, выкладзенай у «Сазе аб аркнейцах» і сагах, запісаных Сноры Стурлусанам. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, бацькам Ролана быў ярл Мера Рэгнвальд Эйстэйнсан, кіраўнік невялікага раннедзяржаўнага ўтварэння на заходнім узбярэжжы Нарвегіі паміж Тронхеймам і Бергенам. У 860-х гадах Мер быў заваяваны каралём Нарвегіі Харальдам Цудоўнавалосым. Шматлікая і неспакойная мясцовая шляхта, не знайшоўшы сабе прымянення ў рамках адзінай нарвежскай дзяржавы, накіравалася на захад і на поўдзень, здзяйсняючы набегі на Брытанію, Ірландыю і ўзбярэжжа Заходняй Еўропы і каланізуючы новыя тэрыторыі, адкуль потым здзяйсняла напады на Шатландскае, ірландскае і нарвежскае ўзбярэжжа. Рэгнвальд перайшоў на бок Харальда.
Адзін з сыноў Рэгнвальда, Турф-Эйнар Рэгнвальдсан стаў заснавальнікам лініі ярлаў Аркнейскіх астравоў, якія дамінавалі на Крайняй Поўначы Брытанскіх астравоў да XII стагоддзя. Іншы сын, Хрольф (або Рольф) «Пешаход», узначаліў буйны атрад вікінгаў. Ён прыбыў у 886 годзе ў Заходне-Франкскае каралеўства (сучасная Францыя), якое спусташаў на працягу многіх гадоў. У 889 годзе Хрольф, імя якога франкі прамаўлялі як Ролан, пасяліўся ў вобласці ніжняй плыні ракі Сены, здзяйсняючы набегі на астатнія часткі Францыі, уключаючы наваколлі Парыжа.
У 911 годзе кароль Карл III Прастак, не маючы сіл для барацьбы з вікінгамі, заключыў з Роланам Сен-Клер-сюр-Эпцкі дагавор. Па ім манарх перадаваў правадыру вікінгаў у лен узбярэжжа ў раёне Сены з цэнтрам у Руане (сучасная Верхняя Нармандыя), Брэтань, Кан, Эру і аддаваў у жонкі сваю дачку Гізелу, а той наўзамен прызнаваў сваім сеньёрам караля Францыі і пераходзіў у хрысціянства. Фладаард (Flodoard), канонік манастыра ў Рэймсе, адзначыў у сваёй Хроніцы, што паміж каралём і «вікінгамі Сены» быў заключаны дагавор пасля бітвы пры Шартры[6], у якой вікінгі пацярпелі паразу. Бітва адбылася, як лічыцца, 20 ліпеня 911 года. Следствам гэтай падзеі, па словах Фладаарда, стаў масавы зварот вікінгаў у хрысціянства на чале з іх правадыром Роланам, якое рушыла ў 912 годзе. Гэта пагадненне заклала асновы нармандскага герцагства, якое стала спадчынным валоданнем Ролана і яго нашчадкаў. Новы васал караля пры хрышчэнні атрымаў імя Роберт[7]. Звычай таго часу патрабаваў, каб васал, прысягаючы каралю, цалаваў яму ногі. Кажуць, што горды Ролан, замест таго каб прыпасці да ног Карла, схапіў яго ступню і паднёс да сваіх вуснаў, і, нібыта, Карл Прастак пры гэтым упаў на спіну. Паводле Хронікі «Gesta Normannorum Ducum» («Дзеі герцагаў Нармандыі»), якая напісана з нармандскага пункту гледжання, Ролан спачатку адмовіўся выканаць патрабаванні амажа, але затым, «пад ціскам маленняў святароў, загадаў аднаму з сваіх воінаў пацалаваць нагу караля. Той слухаўся, узяў нагу, падняў і прыціснуў да вуснаў, стоячы, з-за чаго кароль упаў на спіну, што выклікала выбух смеху і шуму ў народа»[7].
Ролана прынята лічыць першым герцагам нармандскім, заснавальнікам герцагства. Аднак у яго, у рэчаіснасці, не было тытула «герцаг Нармандскі» (duc de Normandie). У лацінскіх крыніцах яго тытулуюць «прынцэпсам» (princeps) — правадыр. Фладаард называў Ролана «правадыром нарманаў» (princeps Normannorum), а Рыхер Рэймскі — «верхаводам піратаў» (dux piratarum). У скандынаўскай традыцыі Ролана/Хрольва называлі ярлам Руана (jarl de Ruða). Першым з Нармандскіх кіраўнікоў, каму быў падараваны тытул «граф» (comte), стаў Рышар II (996—1026)[8].
Падчас свайго кіравання Ролан паказаў сябе дзейным кіраўніком і мудрым заканадаўцам: ён прымушаў нарманаў да аселага жыцця, усталяваў строгае правасуддзе. Пачала складвацца народнасць, не зусім ідэнтычная ні скандынаўскім папярэднікам, ні французскім суседзям.
Роллон памёр каля 932 года. Паводле падання, падчас пахавання Ролана, акрамя дароў манастырам, за спачын яго душы прынеслі ў ахвяру сотні палонных[9][10].
Ролан быў жанаты двойчы. Першая жонка (магчыма, канкубіна) — Попа дэ Баё. Яе дзецьмі былі:
Другой жонкай Ралона была прынцэса Гізела, дачка караля франкаў Карла III Прастака, але іх шлюб быў бяздзетным.