| ||||||||||||||||||
Рола (англ.: Rolla) — невялікі горад у акрузе Фелпс штата Місуры, прыблізна за 170 км ад Сент-Луіса і 100 км ад сталіцы штата Джэферсан-Сіці. Насельніцтва 19,5 тысяч чалавек (2010)
У горадзе размешчаны кампус Місурыйскага Універсітэта Навукі і Тэхналогій, у якім праходзяць навучанне больш за 7500 студэнтаў. З Ролы кіруецца нацыянальны лес "Марк-Твен" - адзіны нацыянальны лес Місуры.