Рон Перлман | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлеакцёр, кінаакцёр, характарны акцёр, акцёр дубляжа, комік, акцёр агучвання, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1950[1][2][…] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Blake Perlman[d] і Brandon Perlman[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Time Machine Award[d] (2018) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рональд Фрэнсіс (Рон) Перлман (англ.: Ronald Francis "Ron" Perlman, нар. 13 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр кіно, тэлебачання і агучвання яўрэйскага паходжання, найбольш вядомы роляй Хелбоя ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» і «Хелбой 2: Залатое войска», роляй Клэя Мораў у серыяле «Сыны анархіі», роляй Рэйнхарта ў фільме «Блэйд 2», а таксама агучваннем апавядальніка ў серыі постапакаліптычных гульняў Fallout.
Дэбют яго ў кіно адбыўся ў фільме Жан-Жака Ано «Барацьба за агонь» (1981). Пасля некалькіх эпізадычных роляў у кіно і тэлесерыялах ён атрымаў галоўную ролю ў серыяле «Прыгажуня і пачвара», дзе сыграў пачвару Вінцэнта. За гэтую ролю атрымаў «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы тэлевізійны акцёр».
Пасля гэтага сыграў у мностве фільмаў, такіх як «Імя ружы» (1986), «Хранос» (1993), «Рамэа заканчваецца крывёю» (1993), «Прыгоды Гека Фіна» (1993), "Паліцэйская акадэмія 7: Місія ў Маскве " (1994), «Горад страчаных дзяцей» (1995), «Востраў доктара Мора» (1996), «Чужы: Уваскрашэнне» (1997), «Вораг каля брамы» (2001) і «Блэйд 2» (2002). Таксама з’яўляўся ў эпізодах такіх серыялаў як «Горац», «За гранню магчымага», «Зачараваныя» і іншых.
Сапраўдная слава прыйшла да Перлмана ў 2004 годзе, калі ён выканаў галоўную ролю ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» рэжысёра Гільерма дэль Тора. Прадзюсары хацелі зацвердзіць на гэтую ролю больш вядомага акцёра, Віна Дызеля, таму дэль Тора прыйшлося адваёўваць ролю для Перлмана. У 2008 годзе Перлман зноў сыграў гэтага персанажа ў другой частцы фільма «Хелбой 2: Залатое войска».
З 2008 па 2013 год здымаўся ў серыяле «Сыны анархіі» ў ролі прэзідэнта аднайменнага байкерскага клуба.