Рон Пол

Рон Пол
Ron Paul
Член Палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Тэхас

Нараджэнне 20 жніўня 1935(1935-08-20) (89 гадоў)
Пітсбург, Пенсільванія
Дзеці Rand Paul[d]
Веравызнанне Паўднёвая баптысцкая канвенцыя[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы ЗША[2]
Званне капітан
Узнагароды
Order of Merit of the Star of Liberland
Сайт U.S. House of Representatives Office of Ron Paul
2012 Presidential Campaign
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рональд Эрнэст «Рон» Пол (англ.: Ronald Ernest "Ron" Paul, нар. 20 жніўня 1935) — амерыканскі палітык. Член палаты прадстаўнікоў ад штата Тэхас. Удзельнік руху «Чаяванне». Вядомы дзеяч лібертарыянскага руху. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 1988 г. у якасці кандыдата ад Лібертарыянскай партыі. Перад выбарамі 2008 года да 12 чэрвеня з'яўляўся прэтэндэнтам на вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі. 13 мая 2011 года афіцыйна абвясціў, што ён будзе змагацца за вылучэнне ў кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі ЗША на выбарах Прэзідэнта ЗША ў 2012 годзе. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2012 г. пасля правядзення двух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй, займае другое месца сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад гэтай партыі. Першае месца сярод сяброў Рэспубліканскай партыі па вынікам праймерыз займае вядомы палітык кансерватыўнага кірунку, буйны бізнесмен і мармонскі святар Міт Ромні.

Рон Пол з'яўляецца аўтарам вядомай у ЗША працы «Маніфест: Рэвалюцыя», у якой прапаноўвае праграму буйнамаштабных рэформ у Злучаных Штатах у духе неакансерватызму і лібертарыянства. Рон Пол — актыўны інтэрнэт-карыстальнік, яго групы па грамадскай падтрымцы і збору сродкаў у інтэрнэце адны з самых вялікіх сярод кандыдатаў у прэзідэнты ЗША і наогул амерыканскіх палітыкаў.

Зноскі