Ронда (італ.: rondo[1]) — музычная форма, заснаваная на шматразовым чаргаванні галоўнай тэмы (рэфрэна) з эпізодамі. Рэфрэн праводзіцца ў асноўная танальнасці, эпізоды — у пабочных.
Паходзіць ад народных карагодных песень. Шырока прадстаўлена ў музыцы французскіх клавесіністаў 17-18 стагоддзяў. У класічнай музыцы выкрыштылізавалася ронда 5-часткавай структуры (з 2 эпізодамі) з больш развітой галоўнай тэмай. Венскія класікі выпрацавалі вышэйшую форму ронда (традыцыйная назва — ронда-саната), дзе асноўны прынцып рандальнасці спалучаецца з рысамі складанай трохчасткавай і санатнай форм. У форме ронда пішуцца інструментальныя п'есы, часам санатна-сімфанічных і сюітных цыклаў, радзей рамансы, оперныя арыі.