Росхальдэ | |
---|---|
ням.: Roßhalde | |
Аўтар | Герман Гесэ |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1912 |
Дата першай публікацыі | 1914[1] |
Наступны | Кнульп |
«Росхальдэ»[2] (ням.: Roßhalde) — раман Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1913 годзе.
Дзеянне рамана адбываецца ў маёнтку Росхальдэ, дзе жыве вядомы мастак Іаган Верагут разам з жонкай Адэль і сямігадовым сынам П'ерам. З-за пастаянных спрэчак у сям'і Іаган змушаны адправіць старэйшага сына Альберта вучыцца ў іншы горад і пакінуць дом сваёй жонцы, сам пры гэтым пасяліўшыся ў майстэрні. Адзінай ніткай, якая звязвае Верагутаў, з'яўляецца маленькі П'ер.
Аднойчы ў маёнтак прыязджае лепшы сябар Іагана Ота Буркхарт, які ужо некалькі гадоў жыве ў Індыі. Буркхарт даўно плануе запрасіць Верагута пагасціць да сябе, але мастаку неабходна некаторы час на завяршэнне некалькіх задуманых работ у Росхальдэ, перад тым як адправіцца ў падарожжа.
Усё лета Іаган працуе над сваімі палотнамі. П'ер кідаецца паміж домам і майстэрняй, не знаходзячы нідзе належнай да сябе ўвагі, бо маці шмат часу праводзіць з Альбертам, які прыехаў на вакацыі, а бацька цалкам заняты жывапісам. Але пасля таго як хлопчык захворвае на запаленнем мозгу, Іаган і Адэль, кінуўшы ўсё, праводзяць дні і ночы побач з ложкам сына, у чаканні паляпшэнняў яго стану. Пастаянныя болі мучаць П'ера, і, у рэшце рэшт, сэрца дзіцяці спыняецца. Пасля смерці сына Верагута ўжо больш нічога не трымае ў Росхальдэ.