Роўз Кліўленд

Роўз Кліўленд
англ.: Rose Cleveland
першая лэдзі ЗША
4 сакавіка 1885 — 2 ліпеня 1886
Папярэднік Мэры Мак-Элрой
Пераемнік Фрэнсіс Кліўленд

Нараджэнне 13 чэрвеня 1846(1846-06-13)[1]
Смерць 22 лістапада 1918(1918-11-22)[2][3] (72 гады)
Бацька Richard Falley Cleveland[d][4]
Маці Anne Neal[d][4]
Дзейнасць альтруізм[5], гісторыя[5] і літаратура[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роўз Элізабет Кліўленд (англ.: Rose Elizabeth Cleveland; 13 чэрвеня 1846 — 22 лістапада 1918) — сястра прэзідэнта Стывена Гровера Кліўленда і Першая лэдзі ЗША з 1885 па 1886 год.

Роўз Кліўленд нарадзілася ў Фаетвіль, штат Нью-Ёрк. У 1853 годзе пераехала ў Холанд-Патэнт, дзе яе бацька быў пастарам прэсвітэрыянскай царквы. Атрымала адукацыю ў семінарыі Хоўтан, дзе і потым працавала настаўнікам некаторы час. Пазней выкладала ў прыватнай школе ў Пенсільваніі, а затым зноў вярнулася ў Хоўтан. Клапацілася аб састарэлай маці да яе смерці ў 1882 годзе. Калі брат быў абраны прэзідэнтам, Фрэнсіс стала Першай лэдзі.

Калі прэзідэнт Кліўленд ажаніўся з Фрэнсіс Фолс, Роўз падала ў адстаўку і пачала кар’еру ў сферы адукацыі. Яна стала кіраўніком інстытута ў Лафает, Індыяна і рэдактарам чыкагскага часопіса «Літаратурнае жыццё».

Зноскі

  1. Lundy D. R. Rose Elizabeth Cleveland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1069427349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Rose Cleveland // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.