Рубен Флейшэр | |
---|---|
Род дзейнасці | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1974[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рубен Флейшэр (англ.: Ruben Fleischer; нар. 31 кастрычніка 1974, Вашынгтон) — амерыканскі кінарэжысёр, рэжысёр рэкламы і відэакліпаў, прадзюсар. Шырока вядомы як рэжысёр фінансава паспяховага фільма «Зомбілэнд», які атрымаў высокія адзнакі кінакрытыкаў. Таксама Флейшэр паставіў менш паспяховыя карціны «Паспець за 30 хвілін» і «Паляўнічыя на гангстараў».
Рубен Флейшэр нарадзіўся ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля заканчэння Уэсліянскага ўніверсітэта, ён пераехаў у Сан-Францыска. Там ён пачаў працаваць пазаштатным работнікам у якасці HTML-праграміста. У далейшым ён пачаў здымаць рэкламныя ролікі і музычныя кліпы. У 2009 годзе ён зняў першы свой мастацкі фільм «Зомбілэнд», які меў поспех у пракаце і атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Яго другі фільм, «Паспець за 30 хвілін», выйшаў у 2011 годзе.
Наступным фільмам Рубена стала крымінальная драма «Паляўнічыя на гангстараў», прэм’ера якога адбылася ў 2013 годзе.
У 2018 годзе выйшаў новы фільм Флейшэра — «Веном». Жыве ў Лос-Анджэлесе.