Рувума | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 800 км |
Басейн | 145 000 км² |
Расход вады | 700 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 10°45′ пд. ш. 35°40′ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыйскі акіян |
• Каардынаты | 10°28′28″ пд. ш. 40°26′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыйскі акіян |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руву́ма[1] (Ruvuma), Равума[1] (Rovuma) — рака ва Усходняй Афрыцы. Большая частка цячэння ракі ўтварае мяжу паміж Мазамбікам і Танзаніяй.
Даўжыня ракі каля 800 км. Плошча вадазбору 145 000 км². Сярэднегадавы расход вады складае каля 700 м³/с. Вытокі ракі знаходзяцца ў гарах у напрамку на ўсход ад возера Ньяса (Малаві). Упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — рака Лужэнда. Жыўленне даждавое. Разводдзе адбываецца ў сакавіку—маі.
Рака суднаходная на асобных участках у ніжнім цячэнні.