Рудакі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Абу Абдалах Рудакі |
Псеўданімы | Рудаки |
Дата нараджэння | 860[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 941[1][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, спявак, рапсод |
Жанр | Рубаі, Qasida[d] і ghazal[d] |
Мова твораў | персідская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудакі Абу Абдалах (Абуль Хасан) Джафар (каля 858, паселішча Панджрудак, цяпер Пенджыкент, Сагдыйская вобласць — 941) — таджыкскі і персідскі паэт; заснавальнік паэзіі на мове фарсі.
Паводле падання, быў аслеплены. Атрымаў схаластычную адукацыю, ведаў арабскую мову. Праславіўся як спявак і музыкант-рапсод, магчыма, і як аўтар. Больш за 40 гадоў узначальваў плеяду паэтаў пры двары правіцеляў Бухары. Перад смерцю зазнаў ганенне, памёр у галечы.
Да сённяшняга часу дайшло каля тысячы яго двухрадкоўяў, цалкам — касіда «Маці віна» (933), аўтабіяграфічная «Ода на старасць» і каля 40 чатырохрадкоўяў (рубаі). Аўтар панегірыкаў, лірычных і дыдактычных твораў, паэм, у т.л. «Каліла і Дымна» (932, пераклад з арабскай, збераглася ў фрагментах). У яго творах апяваецца радасць быцця, дружба, высакародства, каханне, хараство прыроды. Створаны ім стыль пераважаў у фарсімоўнай паэзіі да ХІ ст.
На беларускую мову асобныя вершы Рудакі пераклаў Сяргей Грахоўскі.
Рудакі (паэт) на Вікісховішчы |