Рудзяне́ц звычайны, Перастрэл[3][4] (Lapsana communis) — від кветкавых раслін роду Рудзянец (Lapsana) сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўразіі. Этымалогія: лац.: communis — «звычайны»[5].
Аднагадовая або азімая травяністая расліна, вырастае да вышыні 1—1,2 м з прамымі, валасістымі галінастымі сцябламі і празрыстым (не малочным) сокам. Сцяблы залозіста апушаныя. Лісце простае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Ліставыя пласціны 1—15(30) × 1—7(10) см. Кветкавыя кошыкі 5—25(100 і больш). Кветкі жоўтыя. Плод — сухая сямянка (3—5 мм) бурага колеру.
Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс, Партугалія — Мадэйра; Азія: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Індыя, Пакістан (інтрадукаваны на Кіпры і ў Кыргызстане); Еўропа: па ўсёй тэрыторыі (у Ісландыі від уведзены ў некалькіх месцах) акрамя Свальдбарда. Уведзены ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя, ЗША, Канада) і Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі, Іспанія, Ямайка), Аўстраліі, Новай Зеландыі, Рэюньён, Азорскіх астравах. Засяляе лясы з умеранай колькасцю вільгаці, абароненыя ўчасткі, абочыны дарог, берагі рэк. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[6].
Ва Украіне расце па цяністых месцах, у лясах, у хмызняках, у пасевах і на палях — па ўсёй тэрыторыі (за выключэннем Крыма)[4].
Лекавая расліна[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 366. (руск.) (укр.)
- ↑ Chuck Griffith. Dictionary of Botanical Epithets (нявызн.). Праверана 23.11.2017. (англ.)
- ↑ а б в Бородавник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)