Рудольф Вольф | |
---|---|
Johann Rudolf Wolf | |
| |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1816[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1893[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык |
Навуковая сфера | Астраномія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іаган Франц Энке |
Вядомы як | аўтар Ліку Вольфа |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Іаган Рудольф Вольф (ням.: Johann Rudolf Wolf, 7 ліпеня 1816 — 6 снежня 1893) — швейцарскі астраном і матэматык, вядомы сваімі даследаваннямі сонечных плям.
Вольф нарадзіўся ў Феландэне, недалёка ад Цюрыха. Ён вучыўся ва ўніверсітэтах Цюрыха, Вены і Берліна. Адным з яго настаўнікаў быў Іаган Франц Энке. У 1844 Вольф стаў прафесарам астраноміі ў Бернскім універсітэце, у 1847 — дырэктарам Бернскай Абсерваторыі. У 1855 ён заняў пасады прафесара астраноміі ва ўніверсітэце і Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.
Вольф надзвычай зацікавіўся адкрытымі Генрыхам Швабе сонечнымі плямамі. Ён не толькі праводзіў ўласныя назіранні, але і сабраў усе даступныя дадзеныя аб сонечнай актыўнасці з 1610 года і вылічыў іх перыядычнасць, роўную 11,1 гадам. У 1848 годзе ён прапанаваў метад разліку лікавага паказчыка сонечнай актыўнасці. Лік Вольфа выкарыстоўваецца да гэтага часу. У 1852 Вольф быў адным з чатырох навукоўцаў, якія адкрылі сувязь паміж сонечным цыклам і геамагнітнай актыўнасцю.