Рудольф Карачыёла | |
---|---|
ням.: Rudolf Caracciola | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[4] |
Мянушкі | Der Regenmeister і Karratsch |
Спецыялізацыя | аўтаспорт[d] |
Клуб | Мерседэс, Alfa Corse[d] і Scuderia CC[d] |
Нарадзіўся |
30 студзеня 1901[1][2][…] |
Памёр |
28 верасня 1959[1][2][…] (58 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
![]() |
Рудольф Карачыёла (ням.: Rudolf Caracciola, 30 студзеня 1901, Рэмаген — 28 верасня 1959, Касель) — нямецкі аўтагоншчык. У Германіі яго называлі «Карач». Трохразовы чэмпіён Еўропы ў 1935, 1937 і 1938 гадах.
Рудольф Карачыёла нарадзіўся ў 1901 годзе ў германскім мястэчку Рэмаген у сям’і італьянскіх эмігрантаў. Бацькі ўтрымлівалі невялікую гасцініцу, аднак Рудзі з дзяцінства вабілі аўтамабілі. Пачаў ён з матагонак, а размяняў трэці дзясятак, пачаў ганяцца на малалітражцы — у 1922 годзе ён выйграў сваю першую гонку.
У 1923 годзе ён паступіў на працу прадаўцом у дылерскі цэнтр Daimler-Benz ў Дрэздэне з месячным заробкам у сотню рэйхсмарак, аднак працягваў удзельнічаць у гонках.
Рудольфу Карачыёла належыць да гэтага часу не пабіты рэкорд хуткасці на дарогах агульнага карыстання. 28 студзеня 1938 «Карач» дасягнуў хуткасці 432,7 км/гадзіну на дыстанцыі адзін кіламетр на шашы Франкфурт — Дармштат.