Рудольф Юліус Эмануэль Клаўзіус[10] (ням.: Rudolf Julius Emanuel Clausius, імя пры нараджэнні - Рудольф Готліб (ням.: Rudolf Gottlieb); 2 студзеня 1822, Кеслін — 24 жніўня 1888, Бон) — нямецкі фізік і матэматык.
Універсітэцкую адукацыю атрымаў у Берліне, займаў кафедру фізікі ў цюрыхскай артылерыйскай і політэхнічнай школах (1855 г.). Прафесарам універсітэта быў з 1857 года ў Цюрыху, у 1867 г. перайшоў у Вюрцбург і, нарэшце, з 1869 г. быў прафесарам у Боне.
19 мая 1865 г., за навуковыя даследаванні, быў абраны членам-карэспандэнтам французскай акадэміі навук (секцыя механікі).
Славу Клаўзіусу зрабілі яго працы па тэарэтычнай тэрмадынаміцы.