Ружакветныя | ||||||||||||
![]() Глог звычайны (Crataegus laevigata) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Rosales Perleb, 1826 | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
|
Ружакветныя (Rosáles) — парадак двухдольных раслін, які ўключае дзевяць сямействаў, самым тыповым з якіх з’яўляецца сямейства Ружавыя (Rosaceae).
У гістарычнай літаратуры сучаснаму парадку Rosales адпавядае таксон Rosiflorae, які выйшаў з ужывання. У залежнасці ад аўтара, гэты таксон або падзяляўся на тры сямействы (ружавых (Rosaceae), міндальных або слівавых (Amygdalaceae) і яблыневых (Pomaceae)), або ўсе гэтыя тры сямействы групаваліся ў сямейства ружавых.
Паводле генетычных даследаванняў, праведзеных групай APG, парадак Urticales (Крапівакветныя), які вылучаецца ў класіфікацыі Кронквіста, насамрэч з’яўляецца часткай Rosales. Акрамя таго, шматлікія сямействы, якія належалі па класіфікацыі Кронквіста да парадку Ружакветныя, цяпер перамешчаны ў іншыя парадкі. Сучасныя сямействы парадку Ружакветныя:
У ніжэйпрыведзеным спісе сямействаў, прылічаных да парадку Rosales паводле класіфікацыі Кронквіста, у дужках указаны сучасны парадак:
Плады ружакветных сухія або сакавітыя, лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцяніцы, яблыкі. У фарміраванні плода ў шматлікіх родаў удзельнічае гіпантый, які складае аснову адаптыўнасці пладоў да розных агентаў распаўсюджання. Насенне без эндасперма.