Рукавічка | |
---|---|
ням.: Der Handschuh | |
Жанр | балада і паэзія |
Аўтар | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1797 |
Дата першай публікацыі | 1798 |
Апублікаваны ў | Фрыдрых Шылер |
«Рукавічка»[1], «Пальчатка»[2] (ням.: Der Handschuh) — адна з самых вядомых балад Фрыдрыха Шылера. Напісана ў 1797 годзе — у годзе сяброўскага спаборніцтва за лепшыя балады з Ёганам Вольфгангам фон Гётэ. Упершыню апублікавана ў «Альманаху муз», выдадзеным Шылерам у 1798 годзе. Адзін з сімвалаў эпохі Веймарскай класікі. У аснову сюжэта пакладзена сапраўднае здарэнне, якое мела месца пры двары французскага караля Францыска I. Найбольш вядомыя пераклады на беларускую мову зрабілі Юрка Гаўрук і Яўген Бяласін.