Рука́ў ракі — адгалінаванне рэчышча ракі, што ўтвараецца ў выніку ўзмоцненага адкладання наносаў (у выглядзе астравоў), а таксама пры прарывах лукавін (пераважна ў час паводак).[1]
На горных рэках рукавы ствараюцца звычайна пры выхадзе вадацёку на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы часта паслабляецца; на раўнінных рэках рукавы ўласцівыя для дэльт, дзе нахілы паверхні вельмі невялікія.[1]